Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла салістка дуэту Roxette Мары Фрэдрыксан


Мары Фрэдрыксан, ліпень 2009
Мары Фрэдрыксан, ліпень 2009

Салістка швэдзкага дуэту Roxette Гун-Мары Фрэдрыксан (вядомая як Мары Фрэдрыксан, Marie Fredriksson) памерла на 62-м годзе жыцьця, паведамляе газэта Expressen са спасылкай на яе мэнэджэра Мары Дымбэрг. Сьпявачка ад пачатку 2000-х гадоў змагалася з ракам.

Мары Фрэдрыксан пачала сольную кар’еру ў сярэдзіне 1980-х, а сусьветна вядомай стала як удзельніца Roxette побач з Пэрам Есьле (Per Gessle). Яна выпусьціла восем студыйных альбомаў, апошні — у 2013 годзе.

У 2016 годзе Мары Фрэдрыксан спыніла канцэртную дзейнасьць, але працягвала запісваць музыку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG