Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію Пэтэру Гандке ўручаць пры пратэстах і дыпляматычным байкоце


Пэтэр Гандке на прэс-канфэрэнцыі ў Швэдзкай акадэміі 6 сьнежня 2019
Пэтэр Гандке на прэс-канфэрэнцыі ў Швэдзкай акадэміі 6 сьнежня 2019

Амбасадары Турцыі, Альбаніі і Косава ў Швэцыя заявілі, што ня возьмуць удзелу ў цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій у Стакгольме 10 сьнежня ў знак пратэсту супраць прысуджэньня Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 2019 году аўстрыйскаму пісьменьніку Пэтэру Гандке.

Традыцыйна, швэды запрашаюць на цырымонію ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій і на нобэлеўскі банкет усіх амбасадараў, акрэдытаваных у іхнай краіне.

Чакаецца таксама, што ў Стакгольме сёньня адбудуцца дзьве акцыі пратэсту супраць Гандке — адна на плошчы ў цэнтры швэдзкай сталіцы, а другая перад Стакгольмскай канцэртнай заляй, дзе пройдзе цырымонія ўручэньня ўзнагародаў.

10 кастрычніка Швэдзкая акадэмія прысудзіла 77-гадоваму аўстрыйцу Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 2019 год за тое, што акадэмікі назвалі «ўплывовай працай, якая з мовазнаўчай вынаходлівасьцю дасьледуе пэрыфэрыю і своеасаблівасьць чалавечага досьведу».

Вольга Такарчук
Вольга Такарчук


У той самы дзень Швэдзкая акадэмія прысудзіла Нобэлеўскую літаратурную прэмію за 2018 год польскай пісьменьніцы Вользе Такарчук за «наратыўнае ўяўленьне, якое з энцыкляпэдычнай жарсьцю прадстаўляе перасяганьне межаў як форму жыцьця».

Прэмія для Гандке была сустрэтая галасамі пратэсту і абурэньня ў шмат якіх краінах з прычыны ягоных ацэнак канфлікту на Балканах.

У прыватнасьці, Гандке ў сваіх выказваньнях і публікацыях ставіў пад сумнеў віну сэрбаў за генацыд у Босьніі ў сярэдзіне 1990-х. Гандке лічыў сэрбаў ахвярамі югаслаўскага канфлікту.

У 2006 годзе Гандке зьявіўся на пахаваньні былога прэзыдэнта Сэрбіі Слабадана Мілошавіча. «Сьвет, так званы сьвет, ведае ўсё пра Югаславію, Сэрбію. Сьвет, так званы сьвет, ведае ўсё пра Слабадана Мілошавіча. Так званы сьвет ведае праўду. Вось чаму так званы сьвет сёньня адсутнічае, і ня толькі сёньня, і ня толькі тут. Я ня ведаю праўды. Але я гляджу. Я слухаю. Я адчуваю. Я памятаю. Вось чаму сёньня я тут, побач з Югаславіяй, побач з Сэрбіяй, побач з Слабаданам Мілошавічам», — сказаў Гандке на тым пахаваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG