У Слонімскім раёне на зямлі фэрмэра Генрыха Засімовіча дарожнікі вырашылі разбурыць сьцены былой панскай гаспадарчай пабудовы. Мэта — вырабіць друз для будаўніцтва дарог. Фэрмэр зямлю арандуе, старыя занядбаныя будынкі яму не належаць, але яму шкада іх. У спрыяльных умовах былую панскую сядзібу можна было б выкарыстаць дзеля агратурызму, кажа ён.
test-test
Cваё сямідзесяцігодзьдзе Аляксей Марачкін адзначае адкрыцьцём пэрсанальнай выставы ў Полацкай мастацкай галерэі.
Трыццаць гадоў таму разам з Майстроўняй у беларускае адраджэньне прыйшла і практыка перайманьня назваў у папярэднікаў. Калі партыя, дык Грамада, калі газэта, дык “Наша Ніва”... Зрэшты, і ўсю культурніцкую дзейнасьцю называлі па-колішняму – адраджэньнем.
Выстава праходзіла ў сакавіку гэтага года ў кінатэатры "Перамога", але была датэрмінова закрытая з-за чутак аб "апазыцыйных настроях на адкрыцьці выставы".
Прэмія за кнігу «Паром празь Ля-Манш» была ўручаная беларускаму пісьменьніку 26 сакавіка ўвечары ў памяшканьні Гданьскага тэатру. Заснавальнік узнагароды — урад Гданьску.
Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Наталкі Бабінай “Рыбін горад” у перакладзе на ўкраінскую мову. Кніга “Рыбін горад” выйшла ў кіеўскім выдавецтве “Зелений Пес”. Як пазначана ў анатацыі да кнігі, “твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня”.
У паэтычнай галіне “Залаты апостраф” адышоў Валерыі Куставай, у прозе – Міхасю Андрасюку, пераможца ў дэбюце – Віталь Быль.
Сёньня ў Гомелі ў гарадзкой бібліятэцы № 3 адкрылася выстава: «Творчыя жанчыны-вынаходніцы са Швэцыі».
Сёньня ў сядзібе БНФ адбылася жалобная цырымонія разьвітаньня з выдатным пісьменьнікам, журналістам, грамадзкім дзеячам Кастусём Тарасавым. Ён памёр некалькі дзён таму на 70-м годзе жыцьця.
24 сакавіка стала вядома імя ляўрэата міжнароднай літаратурнай прэміі памяці Астрыд Ліндгрэн. На гэтую прэмію могуць намінавацца пісьменьнікі, паэты, мастакі, артысты, чые працы адлюстроўваюць дух Астрыд Ліндгрэн. Сёлета на прэмію Астрыд Ліндгрэн былі намінаваныя 167 аўтараў з 60 краінаў сьвету, у тым ліку і прадстаўнік Беларусі.
У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры а 18-й гадзіне распачнецца цырымонія ўручэньня прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”. Прэмія будзе ўручацца сёмы раз. Сёлета гэтая падзея прымеркаваная да Дня Волі — 25 сакавіка.
“Пазьняк выбірае: добрая фатаграфія” — аўтар новага цыклю Свабоды Зянон Пазьняк набыў вядомасьць фотамастака задоўга да таго, як стаў вядомым палітыкам.
Вакол усяго столькі і такога, што душа проста пяе! Новая перадача Свабоды – “Песьні праўды Лявона Вольскага”.
Сёньня адзначаецца 92-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Зь якім мастацкім і культурным пластом атаясамліваецца Беларуская народная рэспубліка ў сучасных беларусаў?
Сёньня ў сталічным фальварку «Добрыя мысьлі» адбылася прэзэнтацыя новай кнігі вершаў Уладзімера Някляева «Кон». У вечарыне бралі ўдзел мастак і паэт Рыгор Сітніца, літаратуразнаўца, доктар фідлялёгіі Язэп Янушкевіч, паэтка Валярына Кустава. Вёў імпрэзу і сьпяваў песьні на вершы Уладзімера Някляева Зьміцер Вайшюшкевіч.
Два гады, пакуль будзе праводзіцца рэканструкцыя, спэктаклі будуць ісьці на сцэне Палацу культуры прафсаюзаў.
Карціны дванаццаці мастакоў з гораду Алітус --> http://maps.google.com/maps?q=Alytus&hl=en&view=map&mcsrc=photo&num=20&ved=0CAsQpQY&ei=PQmpS6_fJ8ie_AbkvcyHDA&ie=UTF8&start=0&geocode=FSQCPgMdvuxuAQ&split=0&hq=&hnear=Alytus+County,+Alytus+Region,+Lithuania&ll=54.463653,25.213623&spn=1.982705,5.817261&z=8&iwloc=A выстаўленыя сёньня ў гарадзенскай гарадзкой галерэі на вуліцы Элізы Ажэшкі. Адкрыў выставу генэральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Горадні Рымантас Латакас.
Сёлета будзе адзначацца <nobr>80-годзьдзе</nobr> клясыка беларускай літратуры Ўладзімера Караткевіча. У пляне па сьвяткаваньні юбілея пісьменьніка, зацьверджаным міністрам культуры Паўлам Латушкам, ёсьць узьвядзеньне помніка цягам <nobr>2010-2011</nobr> гадоў на сродкі рэспубліканскага і мясцовага бюджэту.
У Лідзе пачаўся “рамонт”, як паведамляе мясцовая прэса, замка пабудовы 1323 году. Наступны этап — рэстаўрацыя, яе архітэктурны праект знаходзіцца пакуль што на экспэртызе.
У віцебскай Музычнай гасьцёўні адчынілася выстава ўдзельнікаў 5-га пленэру “У пошуках Атлянтыды”, які праходзіў мінулым летам у вёсцы Опса на Браслаўшчыне.
23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры адбудзецца прэзэнтацыя новага і праекту Лявона Вольскага “Белая яблыня грому” — гэта складанка песьняў на вершы беларускіх паэтаў.
22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне, мовазнаўца Пётра Садоўскі.
22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Доктар гістарычных навук прафэсар Анатоль Грыцкевіч узгадвае Кастуся Тарасава.
Зборнік, выдадзены да 60-х угодкаў аршанскага літаратурнага аб’яднаньня «Дняпроўскія галасы», быў прэзэнтаваны ў музэі Ўладзімера Караткевіча.
22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць адна з заснавальніц газэты «Новы час» Алена Анісім:
22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў.
22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.
22 сакавіка стала вядома, што памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Ён крыху не дажыў да свайго 70-годзьдзя.
21 сакавіка адзначаецца 170 гадоў зь дня нараджэньня дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэньня, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча (1840 — 1900).
У 1999 годзе на 30 сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКА было вырашана штогод адзначаць Усясьветны Дзень паэзіі. Першы такі дзень быў праведзены ў Парыжы, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ЮНЭСКА.
Сёлета 9 жніўня Ларысе Геніюш спаўняецца сто гадоў. З гэтай нагоды недзяржаўная “кнігарняЎгалярэі” ад 21 сакавіка і да канца году штонядзелі ладзіць літаратурныя імпрэзы.
19 сакавіка, роўна праз чатыры гады пасьля таго, як у Менску паўстала «Плошча імя Кастуся Каліноўскага», беларускі літаратар Барыс Пятровіч прэзэнтаваў сваю новую кнігу пра падзеі таго часу.
Гарадзенская ГЭС на Нёмане, непадалёк Горадні, яшчэ ня скончана. А ўжо плянуецца пабудаваць другую электрастанцыю — Нямноўскую — ля мяжы зь Літвой, за дваццаць кілямэтраў ад гораду. Калі яе пабудуюць, рака ў межах Горадні ўзьнімецца на 1,3 мэтра — якраз там, дзе над Нёманам стаяць Калоская царква і Стары замак. Ці ня ўзьнікне пагрозы для гэтых помнікаў архітэктуры?
У стварэньні фонду возьмуць удзел Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх суполак і гарадзкія ўлады.
17 сакавіка ва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень Сьвятога Патрыка — нацыянальнае ірляндзкае сьвята. Лічыцца, што менавіта сьвяты Патрык прынёс Ірляндыі хрысьціянскую веру.
Ураньні 17 сакавіка стала вядома, што вечарына з нагоды выхаду 50 тамоў выдавецкай сэрыі «Беларускі кнігазбор» адмененая адміністрацыяй Палацу мастацтва, дзе яна плянавалася. Аднак людзі ўсё роўна прыйшлі і правялі імпрэзу ў фае і на прыступках будынку.
Беларуская рэспубліканская навукова-мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны зацьвердзіла канцэпцыю кансэрвацыі руінаў Наваградзкага замка.
Будынак касьцёлу быў заснаваны 31 лiпеня 1700 году. У пасьляваенны часы будынак касьцёлу быў адабраны ў вернікаў i перададзены пад «Дом фiзкультуры».
Адміністрацыя Палаца мастацтваў адмовілася даць пад яе залю “з тэхнічных прычынаў”.
Сёньня ўвечары ў “кнігарніЎгалерэі” можна атрымаць аўтограф ад Альгерда Бахарэвіча. Гэтая сустрэча распачынае штотыднёвы цыкль аўтограф-сэсіяў знаных беларускіх літаратараў, якія заплянавала новая менская недзяржаўная кнігарня.
Сёньня ў менскім Палацы мастацтваў а 18-й вечара адбудзецца сьвяточная імпрэза “Зьбіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”. У 1996 годзе выйшаў першы том праекту – “Выбраныя творы” Яна Чачота, а нядаўна ўжо 50-я кніга – творы Максіма Гарэцкага.
15 сакавіка, у 16-ю гадавіну прыняцьця Канстытуцыі, паводле якой беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай, у Таварыстве беларускай мовы зноў пісалі агульнанацыянальную дыктоўку.
Улетку паводле загаду гарадзкіх уладаў быў зьнесены манумэнт памяці ахвяраў канцлягеру. Замест сьціплай стэлы на гэтым месцы да візыту патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла быў узьведзены помнік Мікалаю Цудатворцу. Цяпер гарвыканкам вымагае ад грамадзкасьці ахвяраваньняў, каб пабудаваць новы мэмарыял закатаваным землякам.
У гарадзенскай прыватнай галерэі “Крыга” 15 сакавіка адкрылася выстава Сяргея Грыневіча. Гледачы убачылі на карцінах пераважна жанчын.
Сёньня ў Магілёве цэнтар этнакасмалёгіі "Крыўя" прэзэнтаваў свой альманах “DRUVIS”. Магілёўскай публіцы яго прадставілі філёзаф Аляксей Дзермант ды этнакультуроляг Тодар Кашкурэвіч.
У Віцебскай музычнай гасьцёўні — чарговая выстава праектаў помніка, які павінен да лета ўпрыгожыць абласны цэнтар. Скульптары — удзельнікі абвешчанага гарвыканкамам конкурсу — увасаблялі князя Альгерда. Але абвешчанага раней грамадзкага галасаваньня гэтым разам, хутчэй ха ўсё, , ня будзе.
У Празе распачаўся фэстываль дакумэнтальных фільмаў, прысьвечаных правам чалавека, "Адзін сьвет". На фэстывалі пакажуць больш за сто фільмаў з трыццаці краінаў.
Сёньня ў сталічнай кавярні “Валерыя” адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Максіма Клімковіча і Ўладзіслава Ахроменкі “Праўдзівая гісторыя кацапа, хахла і бульбаша”.
Загрузіць яшчэ