Акрамя аўтараў удзел у імпрэзе прымуць выдаўцы кнігі Зьміцер Вішнёў і Міхась Башура, а таксама літаратары: Наталка Бабіна, Андрэй Хадановіч, Аксана Спрынчан і іншыя. Перад удзельнікамі і гасьцямі выступяць музыкі Яраш Малішэўскі, Сяржук Мінцкевіч, Зьміцер Бартосік.
Імпрэза праходзіць у рамках дзейнасьці грамадзкай культурніцкай арганізацыі “Інбелкульт”. Раней у межах дзейнасьці “Інбелкульту” адбылася прэзэнтацыя кампакт-дыску “Глобус Беларусі”, а таксама творчая вечарына Цэнтру “Этнакасмалёгія” пад назвай “Крыўская ідэя, як крыніца творчасьці”.