“Адміністрацыя прасіла, каб арганізатары самі адмянілі вечарыну. Тыя сказалі, што тэхнічна зрабіць гэта немагчыма, бо даўно разасланыя запрашэньні”, — кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Міхась Скобла.
“Паколькі ня можам апавясьціць людзей, то самі зьявімся сёньня ў Палац мастацтваў”, — дадаў Скобла.
“Гэта чыста культурніцкая літаратурная вечарына”, — падкрэсьліў адзін з арганізатараў.
17 сакавіка ў менскім Палацы мастацтваў плянавалася сьвяточная імпрэза “Зьбіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”.