Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіцца помнік Уладзімеру Караткевічу


Уладзімер Караткевіч
Уладзімер Караткевіч
Сёлета будзе адзначацца 80-годзьдзе клясыка беларускай літаратуры Ўладзімера Караткевіча. У пляне па сьвяткаваньні юбілея пісьменьніка, зацьверджаным міністрам культуры Паўлам Латушкам, ёсьць узьвядзеньне помніка цягам 2010-2011 гадоў на сродкі рэспубліканскага і мясцовага бюджэту, паведамляе БелаПАН.

Усяго ў пляне — 23 пункты: мерапрыемствы па добраўпарадкаваньні дома-музэя Караткевіча ў Воршы, правядзеньне шэрагу выстаў, выпуск памятнага канвэрта з арыгінальнай паштовай маркай, урачыстыя вечарыны, стварэньне фільмаў. На кінастудыі «Беларусьфільм» заплянаваны чатырохсэрыйны тэлевізійны мастацкі фільм і кінавэрсія па рамане «Каласы пад сярпом тваім», а таксама дакумэнтальны фільм «Ён жыў Беларусьсю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG