Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музэй Караткевіча можа зьявіцца і ў Рагачове


Пісьменьнік Уладзімер Арлоў стаў ініцыятарам адмысловага прэс-туру па караткевіцкіх мясьцінах. Журналісты дзяржаўных і недзяржаўных медыяў пабывалі ў Воршы, дзе нарадзіўся Ўладзімер Караткевіч, і ў Рагачове — там аўтар напісаў “Ладзьдзю роспачы” ды іншыя знакамітыя творы.


У вандроўку, арганізаваную БАЖ, паехалі17 прадстаўнікоў розных выданьняў. Яны наведалі Аршанскі музэй Караткевіча, прайшліся па вуліцы, якая носіць ягонае імя, пабылі калі хаты сваякоў пісьменьніка, дзе быў напісаны раман “Дзікае паляваньне караля Стаха”, усклалі кветкі да помніка ў Прыдняпроўскім парку.

Экскурсію для журналістаў вядзе Галіна Юркевіч, дырэктарка музэю Караткевіча

Уладзімер Арлоў прывёз у Воршу і падараваў музэю славутага земляка набор аўдыёдыскаў з запісамі твораў Уладзімера Караткевіча ў выкананьні беларускага майстра мастацкага чытаньня Андрэя Каляды.

На дысках— раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесьць“Дзікае паляваньне караля Стаха” і яшчэ шмат якія празаічныя і паэтычныя творы пісьменьніка.

Ля помніка Ўладзімеру Караткевічу

Паводле спадара Арлова, у Воршы землякі Ўладзімера Караткевіча дбайна захоўваюць памяць пра яго. Але вось у Рагачове, на Гомельшчыне, шмат што яшчэ добра было б зрабіць. Напрыклад, адчыніць мэмарыяльны музэй ці хаця б адзначыць шыльдай тую хату, дзе жыў дзядзька пісьменьніка і дзе Караткевіч напісаў ці ня большасьць сваіх твораў.

На думку Ўладзімера Арлова, увага журналістаў і зьяўленьне матэрыялаў пра гісторыю жыцьця Ўладзімера Караткевіча маглі б паспрыяць мэмарыялізацыі ягонай памяці ў Рагачове. Таму невыпадкова гэты прэс-тур праводзіцца напярэдадні ўгодкаў пісьменьніка, якія будуць адзначацца 26-га лістапада.

Яніна Мельнікава, каардынатарка кампаніі БАЖ “Журналісты за гістарычную спадчыну”, таксама спадзяецца, што ініцыятыва Ўладзімера Арлова будзе мець плён. Увогуле, кажа спадарыня Яніна, у межах кампаніі тры гады запар праводзіліся прэс-туры, каб знаёміць журналістаў з праблемамі аховы архітэктурнай спадчыны. Сёлета ж пачаліся вандроўкі іншага кірунку — прысьвечаныя знакамітым асобам Беларусі і ўшанаваньню памяці пра іх.


Вандруючы, журналісты не абышлі ўвагай і іншыя гістарычныя мясьціны. Яны наведалі Крапівенскае поле пад Воршай, дзе ў 1514 годзе адбылася славутая Аршанская бітва.

Каля памятнага крыжа на Крапівенскім полі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG