Гарадзенская ГЭС на Нёмане, непадалёк Горадні, яшчэ ня скончана. А ўжо плянуецца пабудаваць другую электрастанцыю — Нямноўскую — ля мяжы зь Літвой, за дваццаць кілямэтраў ад гораду. Калі яе пабудуюць, рака ў межах Горадні ўзьнімецца на 1,3 мэтра — якраз там, дзе над Нёманам стаяць Калоская царква і Стары замак. Ці ня ўзьнікне пагрозы для гэтых помнікаў архітэктуры?