“Паэзія – гаворыцца ў рашэньні ЮНЭСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытаньні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага шырэйшую грамадзкую ўвагу.”
Гэты дзень, лічыць ЮНЭСКА, павінен паслужыць стварэньню ў СМІ пазытыўнага вобразу паэзіі.
Лічыцца, што самыя старажытныя вершы-гімны былі створаныя ў 23 стагодзьдзі да н.э.
У Менску ва Ўсясьветны дзень паэзіі ў галерэі «Ў» распачынаецца літаратурная акцыя “Геніюш верш”.