Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтавалі новую кнігу Някляева

абноўлена

Сёньня ў сталічным фальварку «Добрыя мысьлі» адбылася прэзэнтацыя новай кнігі вершаў Уладзімера Някляева «Кон». У вечарыне бралі ўдзел мастак і паэт Рыгор Сітніца, літаратуразнаўца, доктар фідлялёгіі Язэп Янушкевіч, паэтка Валярына Кустава. Вёў імпрэзу і сьпяваў песьні на вершы Уладзімера Някляева Зьміцер Вайшюшкевіч.

— Кніга ваша мае такі інтрыгуючы назоў — «Кон». Што гэта азначае? Лёс ці нешта іншае?

— Для беларускамоўнага чалавека — не праблема са словам «кон». Можна перакласьці і як «лёс». А ўвогуле Кон — гэта бог багоў у нашай старажытнай паганскай беларускай міталёгіі, які стварыў ня толькі ўвесь сьвет, але і ўсіх багоў. І пасьля таго, як ён іх стварыў, ён спакойна заснуў. І цяпер, калі ня дай бог яго патрывожаць, ён расплюшчыць вочы і ўбачыць, што нешта з таго, што ён стварыў, нехта парушыў, ён зьнішчыць усё адным паглядам.

Гэта, па сутнасьці, выніковая кніга. Тут толькі вершы. Яна новая толькі ў апошняй сваёй частцы. А на пачатку я ўключыў тыя вершы (у невялікай, праўда, колькасьці), якія былі ў папярэдніх кнігах. Мне хацелася проста мець вось такую кніжку паэзіі, хоць я пішу і прозу, і драматургію, але пачуваю сябе ўсё ж паэтам.

— А па якім прынцыпе вы адбіралі вершы?

— Калі раней я стараўся выбраць больш адшліфаваныя вершы, лепш зробленыя тэхнічна, то зараз я стараўся выбраць такія вершы, у якіх больш захаваныя эмоцыі. Праз гады я бачу, што некаторыя рэчы могуць быць няўклюднымі ў сэнсе іх фармальнага вырашэньня, але яны нясуць у сабе тую маладую энэргетыку, калі мне было, скажам, 20, 25 гадоў«.

— Уладзімер Пракопавіч, у Вас зараз такі плённы пэрыяд, нават па выданьнях заўважна. Толькі што выйшла салідная, прыгожая кніжка ў сэрыі «Беларускі кнігазбор», літаральна праз пару тыдняў новая кніга. Зараз у вас проста такі зорны пэрыяд, а потым будзе зацішша?

— Я пастараўся зрабіць гэта перад тым, як сур’ёзна заняўся грамадзкай дзейнасьцю. У мяне цяпер проста не хапае часу, я б ня змог ня тое, што выдаць, нават і сабраць усё тое, што увайшло ў кнігі. Бо зараз штодня некуды еду, зь некім сустракаюся. І разумеючы, што будзе менавіта так, калі ў цябе ззаду творчая пустата ўзьнікае па нейкіх абумоўленых не тваімі рашэньнямі прычынах, я вырашыў назапасіць нечага такога, каб запаўняла гэтую пустату, і мне не здавалася, што за сьпінай вецер сьвішча. Таму я падцягнуў нейкія канцы, якія здаваліся недаробленымі, дарабіў драму «Армагедон», дарабіў кнігу прозы, вось кнігу паэзіі скончыў. Але гэта не азначае, што я кінуў пісаць і буду займацца толькі грамадзкай дзейнасьцю. Але пасьцяліў сабе, што называецца, саломкі".

Уладзімер Някляеў чытае вершы з новай кнігі.

Сьпявае Зьміцер Вайцюшкевіч.

Аўтографы першым чытачам…

сярод якіх — Зьміцер Вайцюшкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG