«Белавія» вярнула ірляндзкай лізінгавай кампаніі AerCap тры самалёты Embraer

Embraer 175 узьлятае ў аэрапорце Менск-2

Самалёты ад сярэдзіны кастрычніка знаходзіліся на стаянцы ў казахстанскім Нур-Султане.

Як паведамляе тэлеграм-канал аб авіяцыі «ОтВинта», самалёты зьмянілі рэгістрацыю на ірляндзкую, іх перагналі на захоўваньне ў каталёнскі аэрапорт Кастэлё – Коста Асаар.

Яшчэ сем самалётаў Embraer, якія раней былі ў авіяпарку «Белавія», цяпер на стаянцы ў азэрбайджанскім Баку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Белавія» пасьля ўвядзеньня санкцый страціла палову паветраных суднаў

Беларускі авіяманапаліст трапіў у пяты пакет санкцыяў, якія ўвёў Эўразвяз супраць афіцыйнага Менску. Абмежаваньні закранулі і лізінгавыя кантракты «Белавія», у выніку чаго партнэры запатрабавалі вярнуць частку самалётаў.

Генэральны дырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец у зьвязку з гэтым заявіў, што ў такой сытуацыі давядзецца купіць некалькі адзінак тэхнікі ў іншых краінах, каб не залежаць ад лізінгу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Белавія» адключылі ад міжнародных сыстэмаў узаемаразьлікаў для пасажырскіх і грузавых перавозак