Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс


Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль і Сьвятлана Ціханоўская (на заднім пляне) падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Люксембургу. 21 чэрвеня

На пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.

Санкцыйны сьпіс з 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Эўразьвяз, апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу, такім чынам ён набывае моц.

Свабода публікуе ўвесь санкцыйны сьпіс Эўразьвязу і матывацыю афіцыйных прадстаўнікоў ЭЗ:

Судзьдзі, сьледчыя і пракуроры

  • Натальля Бугук, судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску. Вынесла прысуд журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.
  • Аліна Касьянчык, памочніца пракурора ў судзе Фрунзэнскага раёну, удзельніца палітычна матываваных справаў супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.
  • Ігар Курыловіч, старшы сьледчы Сьледчага камітэту ў Фрунзэнскім раёне Менску. Адказны за завядзеньне палітычных крымінальных справаў.
  • Сяргей Шаціла, судзьдзя Савецкага раёну Менску. Адказвае за шматлікія палітычна матываваныя пастановы супраць пратэстоўцаў, у прыватнасьці Натальлі Хершэ, Дзьмітрыя Галко і Дзьмітрыя Караткевіча.
  • Анастасія Ачалава, судзьдзя Ленінскага раёну Менску. Палітычна матываваныя прысуды супраць журналістаў, пратэстоўцаў, пэнсіянэраў, у прыватнасьці чальца Каардынацыйнай рады Дзьмітрыя Крука.
  • Марыя Ярохіна, судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску. Выносіла палітычныя прысуды спартоўцам, прафсаюзным дзеячам, журналістам, у прыватнасьці фатографу Ўладзю Грыдзіну.
  • Юлія Блізьнюк, судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску. Выносіла прысуды журналістам, актывістам і пратэстоўцам, у прыватнасьці Арцёму Хвашчэўскаму, Арцёму Саўчуку, Максіму Паўлюшчыку.
  • Анастасія Кулік, судзьдзя Першамайскага раёну Менску. Шматлікія палітычныя прысуды, у прыватнасьці адказная за зьняволеньне Аляксандра Захарэвіча.
  • Максім Трусевіч, судзьдзя Першамайскага раёну Менску. Палітычныя прысуды актывістам, лідэрам апазыцыі і журналістам.
  • Тацяна Матыль, судзьдзя Маскоўскага раёну Менску. Адказная, у прыватнасьці, за прысуды Міколу Статкевічу і журналісту Аляксандру Баразенку.
  • Аляксандар Рудзенка, намесьнік старшыні Кастрычніцкага суду Менску. Адказвае за палітычна матываваныя пастановы супраць журналістаў, актывістаў, у прыватнасьці штрафы пэнсіянэрам і інвалідам, прысуд Людміле Казак — адвакатцы Марыі Калесьнікавай.
  • Аляксандар Воўк, судзьдзя Савецкага раёну Менску. Прысуды мірным дэманстрантам, у прыватнасьці сёстрам Анастасіі і Вікторыі Міронцавым.
  • Вольга Няборская, судзьдзя Кастрычніцкага раёну Менску. Вынесла прысуды Соф'і Малашэвіч і Ціхану Клюкачу.
  • Марына Запасьнік, намесьніца старшыні Ленінскага суду Менску. Палітычныя прысуды Ўладзіславу Зяневічу, Вользе Паўлавай, Вользе Класкоўскай, Віктару Барушку, Сяргею Раткевічу, Аляксею Чарвінскаму, Андрэю Хранкову, студэнту Віктару Актыставу і непаўналетняму Максіму Бабічу.
  • Максім Філатаў, судзьдзя ў Лідзе, Горадзенская вобласьць. Шэраг палітычных судоў, у прыватнасьці прысуд Вітольду Ашурку.
  • Андрэй Грушко, судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця. Вынес шэраг палітычна матываваных прысудаў.
  • Дзьмітрый Гара, старшыня Сьледчага камітэту. Нясе адказнасьць за палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць мірных пратэстоўцаў, журналістаў, іншых грамадзян. Удзельнічаў у справе Сяргея Ціханоўскага.
  • Аляксей Стук, намесьнік генэральнага пракурора. Нясе адказнасьць за палітычныя рэпрэсіі.
  • Генадзь Дыско, намесьнік генэральнага пракурора. Удзельнічаў у ініцыяваньні справы супраць Сяргея Ціханоўскага.

Дэпутаты

  • Сьвятлана Любецкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў. На пасадзе старшыні парлямэнцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцьце новага кодэксу РБ аб адміністрацыйных правапарушэньнях, які дазваляе адвольныя арышты і павышае адказнасьць за ўдзел у масавых мерапрыемствах.
  • Аляксей Ягораў, чалец Палаты прадстаўнікоў, сябра камісіі заканадаўства. Адказны за прыняцьце новага Адміністрацыйнага кодэксу.
  • Аляксандар Амельянюк, чалец Палаты прадстаўнікоў. Сябра камісіі заканадаўства. Адказны за прыняцьце новага Адміністрацыйнага кодэксу.
  • Алег Гайдукевіч, намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі па Міжнародных справах у Палаце прадстаўнікоў. Публічна падтрымаў прымусовую пасадку рэйсу Ryanair, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Дзяржаўныя СМІ і прапаганда

  • Андрэй Мукавозчык, палітычны аглядальнік «Беларусь сегодня». Зьяўляецца адным з галоўных дзяржаўных прапагандыстаў, які апраўдвае рэпрэсіі і публікуе фэйкі.
  • Сяргей Гусачэнка, намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Адказвае за падачу хлусьлівай інфармацыі аб выніках прэзыдэнцкіх выбараў, пратэстах і рэпрэсіях.
  • Генадзь Давыдзька, чалец Палаты Прадстаўнікі, старшыня Камітэту па правах чалавека і СМІ. Адзін з асноўных прапагандыстаў рэжыму. Часта карыстаўся мовай варожасьці і заахвочваў да гвалту супраць мірных дэманстрантаў.
  • Вольга Чамаданава, прэс-сакратарка МУС. Адыгрывае ключавую ролю ў скажэньні і адмаўленьні фактаў гвалту супраць пратэстоўцаў, а таксама ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі пра іх. Яна пагражала мірным дэманстрантам і працягвае апраўдваць гвалт у дачыненьні да іх.

Адміністрацыя ВНУ

  • Сяргей Скрыба, намесьнік рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Адказвае за рэпрэсіі супраць студэнтаў і іх адлічэньні з ВНУ.
  • Сяргей Рубніковіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту. Адказны за адлічэньне студэнтаў па палітычных матывах.
  • Аляксандар Бахановіч, рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту. Адказны за адлічэньне студэнтаў па палітычных матывах.
  • Міхаіл Баразна, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адказны за адлічэньне студэнтаў па палітычных матывах.

Чыноўнікі, функцыянэры, бізнэсоўцы

  • Максім Рыжанкоў, першы намесьнік старшыні Адміністрацыі прэзыдэнта. Адказны за рэалізацыі паўнамоцтваў Лукашэнкі ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы.
  • Дзьмітрый Лукашэнка, бізнэсовец, старшыня Прэзыдэнцкага спартыўнага клюбу. Праз гэтую арганізацыю ён вядзе бізнэс і кантралюе шэраг кампаній.
  • Лілія Лукашэнка, бізнэсовец, дырэктарка мастацкай галерэі. Шчыльна зьвязаная з шэрагам гучных кампаній, якія выйгралі ад рэжыму Лукашэнкі, уключаючы Dana Holdings / Dana Astra, канцэрн «Белмастацпромыслы» і «Eastleigh trading Ltd».
  • Валерый Іванковіч, гнэральны дырэктар «МАЗ». Нясе адказнасьць за арышты рабочых на тэрыторыі заводу і палітычныя звальненьні.
  • Аляксандар Шатроў, бізнэсовец, уладальнік і дырэктар кампаніі Synesis. Гэтая кампанія перадала беларускім уладам плятформу назіраньня Kipod, якая аналізуе відэазапісы і распазнае твары. Дзякуючы гэтай кампаніі многія людзі былі асуджаныя ў палітычных працэсах.
  • Сяргей Цяцерын, бізнэсовец, уладальнік кампаніі BELGLOBALSTART, саўладальнік VIBEL. Старшыня Беларускай фэдэрацыі тэнісу. Набліжаны да атачэньня Лукашэнкі.
  • Міхаіл Гуцэрыеў, расейскі бізнэсовец зь бізнэс-інтарэсамі ў Беларусі, уладальнік кампаніяў Сафмар, Слаўкалій і Слаўнафта. Дзякуючы сяброўству з Лукашэнкам займеў значнае багацьце і ўплыў сярод палітычнай эліты ў Беларусі.
  • Аляксей Алексін, адзін зь вядучых бізнэсоўцаў Беларусі, саўладальнік Bremino Group. Мае шырокія інтарэсы ў нафтавай галіне, энэргетыцы, нерухомасьці, лягістыцы, тытунёвай галіне.
  • Аляксандар Зайцаў, бізнэсовец, саўладальнік Bremino Group і Sohra Group. Былы памочнік Віктара Лукашэнкі. Яго кампаніі прадстаўлена права на экспарт прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў (трактары, грузавыя аўтамабілі) у Пэрсыдзкую затоку і афрыканскія краіны.
  • Іван Мысьліцкі, намесьнік начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС. Нясе адказнасьць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасьць дзеяньні, у тым ліку катаваньні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
  • Алег Белякоў, намесьнік начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС. Нясе адказнасьць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасьць дзеяньні, у тым ліку катаваньні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
  • Уладзіслаў Мандрык, намесьнік начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС. Нясе адказнасьць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасьць дзеяньні, у тым ліку катаваньні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
  • Алег Лашчыноўскі, былы намесьнік начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС. Нясе адказнасьць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасьць дзеяньні, у тым ліку катаваньні да грамадзян, якія
    ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
  • Жанна Батурыцкая, начальніца ўпраўленьня выкананьня прысудаў Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС. Нясе адказнасьць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасьць дзеяньні, у тым ліку катаваньні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
  • Дзьмітрый Страбкоў, начальнік турмы нумар 8 у Жодзіне. Нясе адказнасьць за жудасныя ўмовы ў турме, за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасьць дзеяньні, у тым ліку катаваньні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
  • Яўген Шапецька, начальнік Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсьціна). Нясе адказнасьць за жудасныя ўмовы ў цэнтры ізаляцыі і за бесчалавечнае абыходжаньне, уключаючы катаваньні затрыманых пасьля выбараў 2020 году.
  • Ігар Кенюх, начальнік Ізалятара часовага ўтрыманьня (Акрэсьціна). Нясе адказнасьць за жудасныя ўмовы ў ізалятары і за бесчалавечнае абыходжаньне, уключаючы катаваньні затрыманых пасьля выбараў 2020 году.
  • Глеб Дрыль, намесьнік начальніка Ізалятара часовага ўтрыманьня (Акрэсьціна). Нясе адказнасьць за жудасныя ўмовы ў ізалятары і за бесчалавечнае абыходжаньне, уключаючы катаваньні затрыманых пасьля выбараў 2020 году.
  • Уладзімер Лапыр, намесьнік начальніка Ізалятара часовага ўтрыманьня (Акрэсьціна). Нясе адказнасьць за жудасныя ўмовы ў ізалятары і за бесчалавечнае абыходжаньне, уключаючы катаваньні затрыманых пасьля выбараў 2020 году.
  • Аляксандар Васілюк, кіраўнік сьледчай групы Сьледчага камітэту. Нясе адказнасьць за палітычна матываваныя справы і затрыманьні, у прыватнасьці чальцоў Каардынацыйнай рады, у тым ліку Марыі Калесьнікавай. Адказны за затрыманьні журналістаў.
  • Яўген Архірэеў, кіраўнік Галоўнага сьледчага аддзелу Цэнтральнага офіса Сьледчага камітэту. Адказвае за ініцыяваньне і расьсьледаваньне палітычна матываваных крымінальных справаў, у прыватнасьці Каардынацыйнай рады і іншых удзельнікаў акцыяў пратэсту.
  • Аляксей Каўрыжкін, кіраўнік сьледчай групы, Галоўны сьледчы аддзел, Сьледчы камітэт. Нясе адказнасьць за палітычна матываваны
    перасьлед і ўтрыманьне пад вартай, у прыватнасьці чальцоў
    каманда Віктара Бабарыкі і сябраў Каардынацыйнай рады, у тым ліку юрыста Максіма Знака.
  • Аляксандар Агафонаў, першы намесьнік кіраўніка
    Галоўнага сьледчага аддзелу, Сьледчы камітэт. Адказны за перасьлед па палітычных матывах і арышты Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Казлова.
  • Канстанцін Бычак, начальнік сьледчага аддзелу КДБ. Курыраваў палітычна матываванае расьсьледаваньне справы Віктар Бабарыкі.
  • Андрэй Бакач, начальнік РУУС Першамайскага раёну Менску. Адказны за дзеяньні міліцыі падчас затрыманьняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы
    падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеяньням.
  • Аляксандар Палулех, начальнік РУУС Фрунзэнскага раёну Менску. Адказны за дзеяньні міліцыі падчас затрыманьняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеяньням.
  • Аляксандар Захвіцэвіч, намесьнік начальніка РУУС Фрунзэнскага раёну Менску. Адказны за дзеяньні міліцыі падчас затрыманьняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеяньням. Сілавікі пад наглядам Захвіцэвіча катавалі затрыманых.
  • Сяргей Ушакоў, намесьнік начальніка РУУС Фрунзэнскага раёну Менску. Адказны за дзеяньні міліцыі падчас затрыманьняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеяньням. Сілавікі пад наглядам Ушакова катавалі затрыманых.
  • Сяргей Арцёменка, намесьнік начальнікв РУУС Першамайскага раёну Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасьць абыходжаньне з затрыманымі, уключаючы катаваньні. Ён адказвае за катаваньні над Максімам Харошыным, уладальнікам кветкавай крамы, які дарыў кветкі падчас Жаночага маршу.
  • Аляксандар Рыдзецкі, былы начальнік РУУС Кастрычніцкага раёна Менску, кіраўнік упраўленьня ўнутранай бясьпекі Дзяржаўнай судовай экспэртызы. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасьць абыходжаньне з затрыманымі, уключаючы катаваньні.
  • Дзьмітрый Бурдзюк, начальнік РУУС Кастрычніцкага раёну Менску, былы начальнік Партызанскага РУУС. Адказны за нагляд за жорсткімі пабоямі і
    катаваньнямі мірных дэманстрантаў і выпадковых мінакоў пасьля выбараў 2020 году.
  • Віталь Капілевіч, начальнік Ленінскага РУУС Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасьць абыходжаньне з затрыманымі, уключаючы катаваньні. Затрыманым было адмоўлена ў мэдычнай дапамозе.
  • Кірыл Кіслоў, начальнік РУУС Завадзкога раёну Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасьць абыходжаньне з затрыманымі, уключаючы катаваньні. Адказвае за масавыя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, журналістаў, праваабаронцаў, рабочых, прадстаўнікоў
    акадэмічнай супольнасьці і выпадковых мінакоў.
  • Сяргей Варэйка, начальнік РУУС Маскоўскага раёну Менску, былы намесьнік начальніка Заводзкага РУУС. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасьць абыходжаньне з затрыманымі, уключаючы катаваньні.
  • Сяргей Дубавік, намесьнік начальніка Ленінскага РУУС Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасьць абыходжаньне з затрыманымі, уключаючы катаваньні. Затрыманым было адмоўлена ў мэдычнай дапамозе.
  • Аляксандар Андрыеўскі, намесьнік начальніка Фрунзэнскага РУУС Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасьць абыходжаньне з затрыманымі, уключаючы катаваньні.
  • Віталь Макрыцкі, намесьнік начальніка Кастрычніцкага РУУС Менску (да 17 сьнежня 2020). Начальнік Партызанскага РУУС. Адказны за нагляд за жорсткім зьбіцьцём і катаваньнямі мірных дэманстрантаў і мінакоў.
  • Яўген Урублеўскі, старэйшы сяржант міліцыі і Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсьціна). Нясе адказнасьць за бесчалавечнае і зьневажальнае абыходжаньне, катаваньні затрыманых у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
  • Мікалай Карпянкоў, намесьнік міністра ўнутраных справаў, былы начальнік ГУБАЗіК. Адказны за бесчалавечнае і зьневажальнае годнасьць абыходжаньне з удзельнікамі мірных пратэстаў і за іх адвольны арышт і затрыманьне. Шматлікія сьведчаньні, фота і відэа паказваюць, што група пад яго камандаваньнем біла і арыштоўвала мірных дэманстрантаў, пагражаючы ім агнястрэльнай зброяй.
  • Міхаіл Грыб, начальнік ГУУС Менгарвыканкаму. Адказвае за дзеяньні
    міліцыі ў Віцебскай вобласьці да кастрычніка 2020 года (дзе ўзначальваў мясцовае ГУУС) і ў Менску з кастрычніка 2020 году, у тым ліку гвалтоўныя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і парушэньні права на мірныя сходы і свабоду слова.
  • Віктар Хрэнін, міністар абароны. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Публічна заяўляў пра гатоўнасьць выкарыстоўваць войска супраць мірных дэманстрантаў.
  • Ігар Голуб, камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
  • Андрэй Гурцэвіч, начальнік Галоўнага штаба, першы намесьнік камандуючага ВПС. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
  • Леанід Чуро, гендырэктар «Белаэранавігацыі». Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
  • Аляксей Аўраменка, міністар транспарту. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
  • Арцём Сікорскі, дырэктар аддзелу авіяцыі Міністэрства транспарту. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Раней, у кастрычніку, лістападзе і сьнежні Эўразьвяз увёў тры пакеты санкцый супраць уладаў Беларусі. Абмежавальныя захады тычацца афіцыйных асобаў, а таксама некаторых прадпрыемстваў. Агулам у санкцыйным сьпісе тады апынуліся 84 асобы, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ. У сьпіс уваходзіць Аляксандар Лукашэнка, ягоны сын Віктар Лукашэнка, кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, старшыня КДБ Іван Тэртэль, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч, генпракурор Андрэй Швэд і іншыя сілавікі, а таксама судзьдзі і чальцы выбарчых камісіяў.

Сярод іншага, ЭЗ увёў санкцыі супраць юрыдычных асобаў: ЗАТ «Белтэхэкспарт», «Дана Холдынгз/Дана Астра», Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Беларусі, ТАА «Сінэзіс», ААТ «АГАТ — электрамэханічны завод», ААТ «140-ы рамонтны завод» і ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG