Суд у Менску адхіліў скаргу на затрыманьне Софʼі Сапегі

Софʼя Сапега, архіўнае фота

28 траўня суд Партызанскага раёну Менску не задаволіў скаргу адваката на затрыманьне грамадзянкі Расеі Софʼі Сапегі. 

Яе разам з Раманам Пратасевічам затрымалі пасьля экстранай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair. Улады заявілі, што яе затрыманьне зьвязанае з падзеямі цягам жніўня і верасьня 2020 году.

Софʼі Сапега выставілі падазрэньне ў распальваньні варожасьці (ч. 3 арт. 130 КК). Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Да арыштаванай Софʼі Сапегі не пусьцілі адваката

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Да Рамана Пратасевіча ўпершыню пусьцілі адваката

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кіраўнік Ryanair у лісьце ў дэпартамэнт авіяцыі Беларусі назваў інцыдэнт з самалётам «наўмысным і незаконным згонам»