На беларуска-польскай мяжы быў затрыманы беларускі грузавік пры спробе ўвозу ў Польшчу дэталяў вайсковага абсталяваньня без спэцыяльнага дазволу. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на прэс-службу Мытнай палаты ў Беластоку.
Урад Аўганістану падпісаў мірную дамову з групоўкай баевікоў «Хэзб-э-Ісламі». Лідэр гэтай групоўкі Гульбэдын Хэкматыяр лічыцца адным з самых радыкальных аўганскіх палявых камандзіраў.
У другі дзень акцыяў пратэсту пасьля забойства паліцыяй чарнаскурага мужчыны ў горадзе Шарлот у штаце Паўночная Караліна адзін з маніфэстантаў атрымаў сьмяротнае агнястрэльнае раненьне.
Ля берагоў Эгіпту ў Міжземным моры перавярнулася судна, якое перавозіла 600 мігрантаў.
Менскі раённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу па факце замаху на забойства супраць 28-гадовай жанчыны з Мачулішчаў.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Гарадзенскай вобласьці расьсьледуе справу 16-гадовага беларуса, які, як мяркуе сьледзтва, зь верасьня 2015-га па студзень 2016 года ўзламаў больш за 100 асабістых старонак «Укантакце».
Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа зь нібыта захопленым афіцэрам ФСБ, які прадстаўляецца як расейскі афіцэр.
Актывісты Алег Варатнікоў і Натальля Сокал былі затрыманыя ў Празе ўвечары ў нядзелю. Сокал пасьля адпусьцілі, але загадалі зьявіцца на допыт, які адбыўся ў аўторак.
Пра заяву кіраўніцтва сырыйскай апазыцыі паведаміў міжарабскі тэлеканал «Аль-Арабія», перадае агенцтва Інтэрфакс.
Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў знаходзіцца ў адной з бальніц на Эгейскім узьбярэжжы Турэччыны. Пра гэта паведаміла турэцкае выданьне Sozcu.
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны не скасоўвае запыт пра міжнародны вышук стваральніка арганізацыі «Аплот» Яўгена Жыліна, чакаючы пацьверджаньня факту ягонай сьмерці.
Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў скасаваў паездку ў Нью-Ёрк на пасяджэньне Генэральнай асамблеі ААН пасьля таго, як падчас палёту адчуў боль у грудзях.
Увечары 19 верасьня ў рэстарацыі «Ветерок» у пасёлку Горкі-2 на Рублёва-Ўсьпенскай шашы ў Падмаскоўі быў забіты грамадзянін Украіны, стваральнік арганізацыі «Оплот» Яўген Жылін.
Ахмад Хан Рамані, якога падазраюць у падрыхтоўцы двух выбухаў, якія адбыліся ў мінулыя выходныя ў Нью-Ёрку, затрыманы.
У арганізацыі тэракту на Мангэтане ў суботу падазраюць Ахмада Хана Рахамі, 28-гадовага жыхара Нью-Джэрзі афганскага паходжаньня, які мае грамадзянства ЗША. Пра гэта абвясьціў мэр Нью-Ёрку Біл дэ Блазі.
Генэральная пракуратура Украіны выклікала на допыт больш як 10 супрацоўнікаў украінскага Інтэрнэт-тэлебачаньня «17 канал», журналісты якога першымі апынуліся на месцы забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета 20 ліпеня ў цэнтры Кіева.
«Ажыцьцяўляліся працы на даху, было ўзгараньне, але ўсё ўжо патушылі. Ніхто не пацярпеў».
У Кіеве адбываецца VII Чэмпіянат сьвету па шматбор’і целаахоўнікаў «Бодзігард-2016». У ім бяруць удзел 18 каманд з сямі краін, у тым ліку і зь Беларусі, якая прадстаўленая камандай Службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі.
Паліцыя выявіла каля вакзалу ў горадзе Элізабэт у штаце Нью-Джэрзі заплечнік з пяцьцю самаробнымі выбуховымі прыладамі.
У Празе ўвечары ў нядзелю былі затрыманыя актывісты расейскай арт-групы «Вайна» Алег Варатнікоў (Вор) і яго жонка Натальля Сокал (Каза). Пра гэта актывісты паведамілі Радыё Свабода.
Амэрыканскія сьледчыя працягваюць высьвятляць акалічнасьці выбуху ў Нью-Ёрку, у выніку якога 17 верасьня былі параненыя 29 чалавек.
Невядомы мужчына параніў нажом васьмярых чалавек.
18 верасьня ў Расеі праходзяць выбары дэпутатаў у Дзярждуму РФ.
Выбух, што прагрымеў у суботу ў Нью-Ёрку, зьяўляецца тэрарыстычным актам, але не зьвязаны зь міжнародным тэрарызмам.
Тэрыторыя найбуйнейшага ў сьвеце фэстывалю піва ўпершыню абгароджана, а наведвальнікі павінны будуць прайсьці праверку бясьпекі.
Крыніца з бліжэйшага атачэньня Шырака адзначыла, што Жак Шырак знаходзіцца ў сьвядомасьці.
У выніку выбуху ў цэнтры Нью-Ёрку ў суботу ўвечары пацярпелі 29 чалавек. Некаторыя былі шпіталізаваны, аднак гарадзкія ўлады паведамілі, што іх раненьні не ўяўляюць рызыкі для жыцця.
Урад ЗША выплаціў $1.2 мільёна сям’і італьянскага гуманітарнага работніка, які загінуў у Пакістане ад удару амэрыканскага вайсковага дрона.
У горадзе Кобрыні Берасьцейскай вобласьці зьнесьлі бюст расейскага генэралісімуса Аляксандра Суворава.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сказаў, што расьсьледаваньне забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета — гэта тэст на эфэктыўнасьць ўкраінскіх сьледчых.
Камітэт па справах выведных службаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліў дакумэнт, у якім гаворыцца, што былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвард Сноўдэн, які выкраў паўтара мільёна сакрэтных дакумэнтаў, ня быў выкрывальнікам незаконнай дзейнасьці.
Запісы чорных скрыняў польскага прэзыдэнцкага самалёта, пацярпелага авіякатастрофу пад Смаленскам у 2010 годзе, былі сфальсыфікаваныя, а шматлікія дакумэнты па гэтай справе былі схаваныя. Пра гэта заявілі экспэрты камісіі, якая расьсьледуе акалічнасьці трагедыі.
У Магілёве на невялікай рацэ Дзебры адбываецца экалягічнае бедзтва, заяўляюць мясцовыя краязнаўцы. На вытоку рачулкі ўтварылася сажалка, запоўненая нечыстотамі. Імі забруджана рэчышча.
У райцэнтры Нароўля Гомельскай вобласьці за журналістамі-фрылансэрамі Кастусём Жукоўскім і Аляксеем Атрошчанкам сачылі невядомыя на чорным «Мэрсэдэсе» № 10-48 АА-3.
У 10 надзвычайных здарэньнях, што адбыліся на будаўніцтве БелАЭС, загінулі 3 чалавекі, распавёў пасьля другога раўнду беларуска-літоўскіх кансультацыяў па АЭС намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк. Такім чынам ён абверг чуткі пра нібыта 10 загінулых.
Суд Фрунзенскага раёну Менску яшчэ 15 жніўня вынес прысуд адносна мужчыны 19 год і дзяўчыны 17 год, якія займаліся сэксам на вуліцы Скрыпнікава, што ў менскім раёне Сухарава.
Кіраўнікі міжнароднага літаратурнага Фэстывалю Конрада, які арганізуецца штогод у Кракаве, кажуць, што былі вымушаныя адмовіць у ранейшым запрашэньні расейскаму пісьменьніку Захару Прылепіну, каб не ператварыць фэстываль у «месца палітычных антаганізмаў».
Палітык паведаміў, што яго машына Nisan зьляцела з дарогі і перакулілася, але змагла даехаць да Менску.
Былы прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане пасьля перанесенага інсульту.
Закіды Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва адрынае прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Пячэрскі раённы суд Кіева задаволіў хадайніцтва сьледчага ў справе пра забойства Паўла Шарамета, дазволіўшы правесьці агляд аварыйнага будынку, які знаходзіцца паблізу месца здарэньня і зь якога маглі дыстанцыйна падарваць аўтамабіль беларускага журналіста.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прынамсі чатыром сем’ям ужо паведамілі пра падрыхтоўку да эксгумацыі.
На поўначы Германіі арыштавалі трох мігрантаў з Сырыі па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэракту па заданьні групоўкі «Ісламская дзяржава».
Ізраіль абверг паведамленьні аб тым, што сырыйскія паветраныя сілы зьбілі ізраільскі вайсковы самалёт.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заяўляе, што хутка акрыяла і адчувае сябе нашмат лепш пасьля «галавакружэньня» і страты раўнавагі падчас жалобных мерапрыемстваў у Нью-Ёрку па ахвярах тэрактаў 11 верасьня 2001 году.
Польская камісія, якая расьсьледуе катастрофу прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам у 2010 годзе, атрымала запісы перамоваў расейскіх дыспэтчараў. На думку сьледчых, дыспэтчары ўвялі экіпаж лайнэра ў зман.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан адмяніла заплянаваную на 12 і 13 верасьня перадвыбарчую паездку ў штат Каліфорнія.
Кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан у нядзелю датэрмінова пакінула цырымонію ў Нью-Ёрку ў памяць аб ахвярах тэрактаў 11 верасьня 2001 году.
Польская камісія, якая расьсьледуе катастрофу прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам, атрымала запісы перамоваў расійскіх дыспэтчараў.
Загрузіць яшчэ