Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выплацілі кампэнсацыю італьянскаму закладніку аль-Каіды, забітаму амэрыканскім дронам


Амэрыканскія вайскоўцы рыхтуюць дрон MQ-9 Reaper да вылету на авіябазе ў Кандагары, Аўганістан, 9 сакавіка 2016 году.
Амэрыканскія вайскоўцы рыхтуюць дрон MQ-9 Reaper да вылету на авіябазе ў Кандагары, Аўганістан, 9 сакавіка 2016 году.

Урад ЗША выплаціў $1.2 мільёна сям’і італьянскага гуманітарнага работніка, які загінуў у Пакістане ад удару амэрыканскага вайсковага дрона.

37-гадовы Джыёвані Лё Порта загінуў у студзені 2015 году, калі ўтрымліваўся ў закладніках групоўкай аль-Каіда. Ад таго ж удару дрона загінуў і 73-гадовы амэрыканскі гуманітарны работнік Уорэн Вайнстайн.

Урад ЗША раней прапаноўваў суцяшальныя выплаты сем’ям цывільных ахвяраў авіябамбаваньняў у Іраку і Аўганістане. Але цяперашні выпадак адрозьніваецца тым, што Лё Порта загінуў у Пакістане, па-за афіцыйнай зонай баявых дзеяньняў, і ЗША афіцыйна ня выбачыліся за гэты інцыдэнт.

Белы Дом пацьвердзіў факт выплаты, назваўшы яе «дарам у памяць Джыёвані Лё Порта». Няясна, ці атрымала кампэнсацыю і сям’я Вайнстайна.

Летась прэзыдэнт ЗША Барак Абама прызнаў, што Лё Порта і Вайнстайн былі выпадкова забітыя падчас контратэрарыстычнай апэрацыі і выказаў шкадаваньне ў сувязі зь іх сьмерцю. Было абвешчана, што сем’і атрымаюць кампэнсацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG