Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі затрыманыя актывісты расейскай арт-групы «Вайна»


Акцыя ў падтрымку групы «Вайна» ў Празе. 2011 год
Акцыя ў падтрымку групы «Вайна» ў Празе. 2011 год

У Празе ўвечары ў нядзелю былі затрыманыя актывісты расейскай арт-групы «Вайна» Алег Варатнікоў (Вор) і яго жонка Натальля Сокал (Каза). Пра гэта актывісты паведамілі Радыё Свабода.

Сьцьвярджаецца, што Варатнікоў пры затрыманьні быў зьбіты. У паліцыю забралі таксама малодшую дачку Варатнікова і Сокал, сацыяльныя службы пагражаюць забраньнем дзіцяці. У чым менавіта абвінавачваюць актывістаў «Вайны» — пакуль ня ясна.

Варатнікоў і Сокал — удзельнікі некалькіх актуальных палітычных пэрформансаў у Расеі — уцяклі з краіны пасьля таго, як былі абвешчаныя ў вышук пасьля адной з сваіх акцый у 2011 годзе, жылі ў некалькіх краінах Эўропы, але нідзе не атрымалі доўгатэрміновага дазволу на жыхарства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG