Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія мытнікі затрымалі беларускі грузавік з вайсковым абсталяваньнем


Фота Мытнай палаты ў Беластоку
Фота Мытнай палаты ў Беластоку

На беларуска-польскай мяжы быў затрыманы беларускі грузавік пры спробе ўвозу ў Польшчу дэталяў вайсковага абсталяваньня без спэцыяльнага дазволу, паведамляе Мытная палата ў Беластоку.

Машыну спынілі на памежным пераходзе «Бераставiца — Баброўнікі». 44-гадовы кіроўца падчас праходжаньня мытнага кантролю задэкляраваў дзесяць генэратараў і стабілізатараў напружаньня. Паводле мытнікаў, высьветлілася, што гэта элемэнты баявых машын, на абарот якіх трэба спэцыяльныя дазволы.

Паколькі кіроўца ня меў такога дазволу, машына была затрыманая. Раённая пракуратура Беластоку і мясцовае прадстаўніцтва Агенцтва ўнутранай бясьпекі пачалі расьсьледаваньне.

Мытная служба паведаміла, што абарот тавараў, якія маюць стратэгічнае значэньне для нацыянальнай бясьпекі, без спэцыяльнага дазволу ў Польшчы караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 1 да 10 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG