5 верасьня ў Вялікім тэатры ў Варшаве адбудзецца ўрачыстая прэм’ера мастацкага фільма «Смаленск». Гэта першы мастацкі фільм, прысьвечаны авіякатастрофе польскага прэзыдэнцкага лайнэра, у якой загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з жонкай Марыяй.