Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі ўведзены рэжым надзвычайнага становішча з-за землятрусу


Улады Італіі абвясьцілі пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча ў зонах, пацярпелых ад землятрусу, перадае агенцтва ANSA.

Для аказаньня тэрміновай дапамогі італьянскі ўрад ужо выдаткаваў 50 мільёнаў эўра з фонду ліквідацыі наступстваў надзвычайных сытуацыяў. Дакладная сума стратаў ад землятрусу пакуль не называецца.

Землятрус магнітудай 6,2 адбыўся ў цэнтральнай частцы Італіі, на паўднёвы ўсход ад горада Пэруджа, уначы 24 жніўня. Больш за ўсё пацярпелі вобласьці Умбрыя, Марка і Лацыё. Падземныя штуршкі адчуваліся і ў Рыме. Эпіцэнтар штуршкоў знаходзіўся ў Умбрыі, на глыбіні чатырох кілямэтраў пад зямлёй. У 2009 годзе ў выніку землятрусу ў італьянскім горадзе Л’Акуіла загінулі больш за 300 чалавек. Цэнтральныя раёны Італіі — найбольш сэйсманебясьпечная зона ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG