Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Браславам разьбіўся гідрасамалёт-амфібія


Пасажыр загінуў, пілёт і яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваныя. Катастрофа адбылася 27 жніўся ў 19.34 каля вёскі Будзіла Браслаўскага раёна, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўленьня МНС.

Пад Браславам разьбіўся трохместы гідрасамалёт-амфібія «Че-23М». Выратавальнікі знайшлі на месцы здарэньня гідраплян, зь якога выцякала паліва.

Пілёт гідрасамалёта з траўмамі рознай ступені цяжкасьці знаходзіцца ў шпіталі. Адзін з пасажыраў памёр па дарозе ў шпіталь, другі атрымаў нязначныя пашкоджаньні. Абставіны інцыдэнту пакуль не паведамляюцца. Расьследаваньне трагедыі праводзіць адмысловая камісія. Гідрасамалёт-амфібія «Че-23М» зьявіўся ў 2003 годзе. Ён прызначаны для рачнога і марскога патруляваньня. Яго часьцяком выкарыстоўваюць як прагулачнае судна, бо гідралёт можа сядаць на ваду і ўзьляць зь любой паверхні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG