Пра гэта паведамляе The Guardian.
«Бомба выбухнула ў панядзелак каля Брусэльскага інстытута крыміналёгіі на поўначы Брусэля, але ў будынку нікога не было. Ніводзін чалавек не паранены», — гаворыцца ў паведамленьні.
У сакавіку ў аэрапорце Брусэля прагрымелі два выбухі. Неўзабаве адбыўся выбух на станцыі мэтро Мальбэк. У выніку тэрактаў загінулі 32 чалавекі, каля 300 атрымалі раненьні. Адказнасьць за гэтыя тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».