Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сказаў, што расьсьледаваньне забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета — гэта тэст на эфэктыўнасьць ўкраінскіх сьледчых.
Камітэт па справах выведных службаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліў дакумэнт, у якім гаворыцца, што былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвард Сноўдэн, які выкраў паўтара мільёна сакрэтных дакумэнтаў, ня быў выкрывальнікам незаконнай дзейнасьці.
Запісы чорных скрыняў польскага прэзыдэнцкага самалёта, пацярпелага авіякатастрофу пад Смаленскам у 2010 годзе, былі сфальсыфікаваныя, а шматлікія дакумэнты па гэтай справе былі схаваныя. Пра гэта заявілі экспэрты камісіі, якая расьсьледуе акалічнасьці трагедыі.
У Магілёве на невялікай рацэ Дзебры адбываецца экалягічнае бедзтва, заяўляюць мясцовыя краязнаўцы. На вытоку рачулкі ўтварылася сажалка, запоўненая нечыстотамі. Імі забруджана рэчышча.
У райцэнтры Нароўля Гомельскай вобласьці за журналістамі-фрылансэрамі Кастусём Жукоўскім і Аляксеем Атрошчанкам сачылі невядомыя на чорным «Мэрсэдэсе» № 10-48 АА-3.
У 10 надзвычайных здарэньнях, што адбыліся на будаўніцтве БелАЭС, загінулі 3 чалавекі, распавёў пасьля другога раўнду беларуска-літоўскіх кансультацыяў па АЭС намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк. Такім чынам ён абверг чуткі пра нібыта 10 загінулых.
Суд Фрунзенскага раёну Менску яшчэ 15 жніўня вынес прысуд адносна мужчыны 19 год і дзяўчыны 17 год, якія займаліся сэксам на вуліцы Скрыпнікава, што ў менскім раёне Сухарава.
Кіраўнікі міжнароднага літаратурнага Фэстывалю Конрада, які арганізуецца штогод у Кракаве, кажуць, што былі вымушаныя адмовіць у ранейшым запрашэньні расейскаму пісьменьніку Захару Прылепіну, каб не ператварыць фэстываль у «месца палітычных антаганізмаў».
Палітык паведаміў, што яго машына Nisan зьляцела з дарогі і перакулілася, але змагла даехаць да Менску.
Былы прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане пасьля перанесенага інсульту.
Закіды Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва адрынае прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Пячэрскі раённы суд Кіева задаволіў хадайніцтва сьледчага ў справе пра забойства Паўла Шарамета, дазволіўшы правесьці агляд аварыйнага будынку, які знаходзіцца паблізу месца здарэньня і зь якога маглі дыстанцыйна падарваць аўтамабіль беларускага журналіста.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прынамсі чатыром сем’ям ужо паведамілі пра падрыхтоўку да эксгумацыі.
На поўначы Германіі арыштавалі трох мігрантаў з Сырыі па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэракту па заданьні групоўкі «Ісламская дзяржава».
Ізраіль абверг паведамленьні аб тым, што сырыйскія паветраныя сілы зьбілі ізраільскі вайсковы самалёт.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заяўляе, што хутка акрыяла і адчувае сябе нашмат лепш пасьля «галавакружэньня» і страты раўнавагі падчас жалобных мерапрыемстваў у Нью-Ёрку па ахвярах тэрактаў 11 верасьня 2001 году.
Польская камісія, якая расьсьледуе катастрофу прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам у 2010 годзе, атрымала запісы перамоваў расейскіх дыспэтчараў. На думку сьледчых, дыспэтчары ўвялі экіпаж лайнэра ў зман.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан адмяніла заплянаваную на 12 і 13 верасьня перадвыбарчую паездку ў штат Каліфорнія.
Кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан у нядзелю датэрмінова пакінула цырымонію ў Нью-Ёрку ў памяць аб ахвярах тэрактаў 11 верасьня 2001 году.
Польская камісія, якая расьсьледуе катастрофу прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам, атрымала запісы перамоваў расійскіх дыспэтчараў.
У выніку авіяўдару па сырыйскім горадзе Ідліб загінулі як найменей 25 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці. Дзесяткі людзей параненыя. Пра гэта паведамляюць відавочцы.
Гэта здарылася пасьля таго, як у сьвеце узьнялася хваля крытыкі гэтай сацыяльнай сеткі за цэнзуру.
У Расеі на Кубані напалі на валянтэраў «Грынпіс» і Экалягічнай Вахты па Паўночным Каўказе, якія дапамагалі мясцовым супрацоўнікам МНС у тушэньні пажараў.
Адна з падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Парыжы прызналася ў вернасьці «Іслямскай дзяржаве» і ў тым, што рыхтавала напад.
Супрацоўнікі Луцкага памежнага аддзелу сёньня затрымалі грамадзяніна Ўкраіны, які намагаўся незаконна вывезьці ў Беларусь тону сала.
Cтаршыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паабяцаў, што ў будучыні ў Беларусі будуць зьмененыя будаўнічыя нормы і правілы дзеля бясьпекі дзяцей/
У Парыжы вядуцца пошукі двух жанчын, якія падазраюцца ў датычнасьці да падрыхтоўкі тэракту ў цэнтры францускай сталіцы.
Чорны БМВ, якім карыстаўся Ўладзімер Пуцін, трапіў у лабавое сутыкненьне са службовым «Мэрсэдэсам» буйной кампаніі 2 верасьня. Розныя крыніцы, у ліку якіх Daily Mail публікуюць здымкі вулічных камэраў назіраньня і аматарскае відэа.
Увечары 4 верасьня ў Фэадосіі невядомы зьдзейсьніў напад з нажом на трох мужчынаў, параніў дваіх і забіў аднаго, перадае заяву расейскага Сьледчага камітэту па Крыме.
У Кабуле адбыўся чацьвёрты за суткі выбух. Інфармацыя пра ахвяраў і пацярпелых удакладняецца.
Атака сьмяротніка адбылася блізу міністэрства абароны Аўганістану. Дзясяткі чалавек параненыя. Гэта ўжо трэці тэракт у Кабуле на працягу аднаго дня.
Украінскі агульнанацыянальны тэлеканал «Інтэр» другі дзень у аблозе. Напярэдадні двое невядомых у масках уварваліся ў адзін з будынкаў, у якім знаходзіцца кампанія «Інтэр». Зламысьнікі падпалілі студыю і зьніклі, пакінуўшы ўжо ля ўваходу супрацьтанкавую міну.
Паводле СМІ, былы дырэктар райаграсэрвісу, 30-гадовы Аляксандар Біч, памёр яшчэ 8 жніўня, але інфармацыя пра гэта зьявілася толькі сёньня.
5 верасьня ў Вялікім тэатры ў Варшаве адбудзецца ўрачыстая прэм’ера мастацкага фільма «Смаленск». Гэта першы мастацкі фільм, прысьвечаны авіякатастрофе польскага прэзыдэнцкага лайнэра, у якой загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з жонкай Марыяй.
У Кіеве ў выніку нападу і падпалу цалкам зьнішчаная тэлевізійная студыя інфармацыйных праграм тэлеканалу «Інтэр».
У Екацярынбургу пры страляніне пацярпелі шэсьць чалавек, паведамляе расейскае ўпраўленьне паліцыі па Сьвярдлоўскай вобласьці. Параненыя шпіталізаваныя.
Землятрус магнітудай 4,5 адбыўся ў Цэнтральнай Італіі, паведаміў эўрапейска-міжземнаморскі сэйсмалягічныя цэнтар. Ачаг залягаў на глыбіні 9 кілямэтраў
У Беслане ў суботу падчас жалобнай цырымоніі па ахвярах захопу закладнікаў у 2004 годзе невядомыя напалі на карэспандэнтак «Новой газеты» і выданьня «Такие дела». Журналістак аблілі зялёнкай і адабралі ў іх тэлефоны.
Кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Хація Дэканаідзэ заяўляе, што сьледзтва ў справе пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета працягвае вывучаць відэазапісы з камэраў назіраньня і дапытваць сьведак.
У ЗША ў чацьвер на стартавай пляцоўцы на мысе Канавэрал выбухнула ракета-носьбіт Falcon 9 кампаніі SpaceX, паведамляе Associated Press.
Пасажыр «Таёты» з расейскімі нумарамі атрымаў штраф у 10 базавых велічыняў (210 рублёў альбо 107 даляраў) за пашкоджаньне машыны беларуса, а расеец, які зьбіў беларуса, ня быў прыцягнуты да адказнасьці.
Каля дзьвюх тысяч чалавек прыйшлі сёньня да школы № 1 у Беслане, каб ушанаваць памяць загінулых 12 гадоў таму ў выніку тэракту і апэрацыі па вызваленьні закладнікаў.
Расейская група кампаніяў АСЭ, генпадрадчык будаўніцтва БелАЭС, пракамэнтавала ў прэс-рэлізе гібель чалавека на будаўніцтве атамнай электрастанцыі.
ФБР арыштавала мужчыну ў штаце Масачусэтс, які зьбіраўся учыніць замах на прэзыдэнта ЗША Барака Абаму.
Адзін чалавек загінуў і двое параненыя ў выніку выбуху каля амбасады Кітая ў Кіргізіі.
Каля 200 чачэнцаў правялі акцыю каля памежнага пераходу «Берасьце». Яны пратэставалі супраць таго, што польскія памежнікі не прапускаюць іх на тэрыторыю Эўразьвязу.
Усе жыхары цыганскай нацыянальнасьці пакінулі сяло Лашчынаўка ў Адэскай вобласьці, у якім мясцовыя жыхары разграмілі цыганскія дамы з-за падазрэньняў у забойстве дзіцяці.
Як найменей 45 чалавек загінулі ў часовай сталіцы Емэну — горадзе Адэн, калі тэрарыст-сьмяротнік урэзаўся на замінаванным аўтамабілі ў групу рэкрутаў, якія стаялі перад уваходам на вайсковую базу.
29 жніўня каля Брусэльскага інстытута крыміналёгіі, што разьмешчаны на поўначы горада, выбухнула бомба.
Загрузіць яшчэ