Польская камісія па расьсьледаваньні катастрофы прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам у 2010 годзе прыедзе ў Маскву на запрашэньне Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту Расеі.
Увечары 23 верасьня стала вядома, што студэнт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту загінуў у выніку падзеньня з 9-га паверху інтэрнату ў студэнцкім гарадку.
У Цэнтры фатаграфіі ў Маскве зачынена выстава Джока Стэрджэса. Кіраўніцтва Цэнтру пагадзілася на закрыцьцё ў інтарэсах самога Цэнтру, які, як піша куратар Вольга Грыгор’ева, важнейшы за саму выставу.
Нагед Хатар быў прыхільнікам сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада. Ён быў арыштаваны пасьля таго, як распаўсюдзіў карыкатуру, на якой быў намаляваны барадаты чалавек на небе, што паліў у ложку з жанчынамі, просячы Бога прынесьці яму віна і кеш’ю.
У ЗША паліцыя затрымала падазраванага ў справе аб забойстве пяці чалавек 23 верасьня ў гандлёвым цэнтры Cascade Mall ў Бэрлінгтане, штат Вашынгтон.
Прадстаўнік «пракуратуры ЛНР» кажа, што затрыманы павесіўся, бо баяўся за сваё жыцьцё.
У некалькіх гарадах Фінляндыі тысячы людзей прынялі ўдзел у дэманстрацыях супраць расізму і гвалту.
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях пакуль не зафіксавала ў Беларусі якіх-небудзь наступстваў землятрусу, які адбыўся мінулай ноччу ў Карпатах.
Тры чалавекі загінулі ў выніку страляніны ва ўнівэрмагу Macyʼs у амэрыканскім горадзе Бэрлінгтан, штат Вашынгтон. Яшчэ двое параненыя.
Татарская сьпявачка Рэзэда Ганіуліна выбачылася пасьля таго, як мусульмане па ўсёй Расеі асудзілі нядаўняе відэа зь яе танцамі, зьнятае на фоне мячэці.
Студэнт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту ўпаў з 9 паверху інтэрната ў студэнцкім гарадку.
76-гадовы расейскі навуковец Уладзімір Лапыгін асуджаны на сем гадоў калёніі строгага рэжыму паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе. Справа мае грыф «сакрэтна», яе падрабязнасьці не выдаюцца.
Луцкія памежнікі не прапусьцілі ва Ўкраіну на пункце пропуску «Пуле́мец» сям’ю выхадцаў з Чачні, дваіх дарослых з васьмю дзецьмі, якія нібыта ехалі на экскурсію ва Львоў
У Слуцку пахавалі 39-гадовага Ігара Барбашынскага. Той памёр зь невядомых прычынаў, знаходзячыся пад сьледзтвам у Жодзінскай турме № 8. Маці братоў Барбашынскіх у інтэрвію Свабодзе заявіла, што, на яе думку, Ігара забілі ў турме наўмысна.
Паводле Yahoo, сярод атрыманай хакерамі інфармацыі — нумары тэлефонаў, даты нараджэньня і зашыфраваныя паролі, але ня дадзеныя крэдытных карт.
Раней інфармацыйныя агенцтвы перадавалі, што з пажарнымі страчана сувязь, але надзея на іх выратаваньне захоўваецца. Яны працавалі на даху будынку. У МНС не выключаюць, што, загарэўшыся, дах пад імі мог абрынуцца.
На беларуска-польскай мяжы быў затрыманы беларускі грузавік пры спробе ўвозу ў Польшчу дэталяў вайсковага абсталяваньня без спэцыяльнага дазволу. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на прэс-службу Мытнай палаты ў Беластоку.
Урад Аўганістану падпісаў мірную дамову з групоўкай баевікоў «Хэзб-э-Ісламі». Лідэр гэтай групоўкі Гульбэдын Хэкматыяр лічыцца адным з самых радыкальных аўганскіх палявых камандзіраў.
У другі дзень акцыяў пратэсту пасьля забойства паліцыяй чарнаскурага мужчыны ў горадзе Шарлот у штаце Паўночная Караліна адзін з маніфэстантаў атрымаў сьмяротнае агнястрэльнае раненьне.
Ля берагоў Эгіпту ў Міжземным моры перавярнулася судна, якое перавозіла 600 мігрантаў.
Менскі раённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу па факце замаху на забойства супраць 28-гадовай жанчыны з Мачулішчаў.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Гарадзенскай вобласьці расьсьледуе справу 16-гадовага беларуса, які, як мяркуе сьледзтва, зь верасьня 2015-га па студзень 2016 года ўзламаў больш за 100 асабістых старонак «Укантакце».
Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа зь нібыта захопленым афіцэрам ФСБ, які прадстаўляецца як расейскі афіцэр.
Актывісты Алег Варатнікоў і Натальля Сокал былі затрыманыя ў Празе ўвечары ў нядзелю. Сокал пасьля адпусьцілі, але загадалі зьявіцца на допыт, які адбыўся ў аўторак.
Пра заяву кіраўніцтва сырыйскай апазыцыі паведаміў міжарабскі тэлеканал «Аль-Арабія», перадае агенцтва Інтэрфакс.
Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў знаходзіцца ў адной з бальніц на Эгейскім узьбярэжжы Турэччыны. Пра гэта паведаміла турэцкае выданьне Sozcu.
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны не скасоўвае запыт пра міжнародны вышук стваральніка арганізацыі «Аплот» Яўгена Жыліна, чакаючы пацьверджаньня факту ягонай сьмерці.
Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў скасаваў паездку ў Нью-Ёрк на пасяджэньне Генэральнай асамблеі ААН пасьля таго, як падчас палёту адчуў боль у грудзях.
Увечары 19 верасьня ў рэстарацыі «Ветерок» у пасёлку Горкі-2 на Рублёва-Ўсьпенскай шашы ў Падмаскоўі быў забіты грамадзянін Украіны, стваральнік арганізацыі «Оплот» Яўген Жылін.
Ахмад Хан Рамані, якога падазраюць у падрыхтоўцы двух выбухаў, якія адбыліся ў мінулыя выходныя ў Нью-Ёрку, затрыманы.
У арганізацыі тэракту на Мангэтане ў суботу падазраюць Ахмада Хана Рахамі, 28-гадовага жыхара Нью-Джэрзі афганскага паходжаньня, які мае грамадзянства ЗША. Пра гэта абвясьціў мэр Нью-Ёрку Біл дэ Блазі.
Генэральная пракуратура Украіны выклікала на допыт больш як 10 супрацоўнікаў украінскага Інтэрнэт-тэлебачаньня «17 канал», журналісты якога першымі апынуліся на месцы забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета 20 ліпеня ў цэнтры Кіева.
«Ажыцьцяўляліся працы на даху, было ўзгараньне, але ўсё ўжо патушылі. Ніхто не пацярпеў».
У Кіеве адбываецца VII Чэмпіянат сьвету па шматбор’і целаахоўнікаў «Бодзігард-2016». У ім бяруць удзел 18 каманд з сямі краін, у тым ліку і зь Беларусі, якая прадстаўленая камандай Службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі.
Паліцыя выявіла каля вакзалу ў горадзе Элізабэт у штаце Нью-Джэрзі заплечнік з пяцьцю самаробнымі выбуховымі прыладамі.
У Празе ўвечары ў нядзелю былі затрыманыя актывісты расейскай арт-групы «Вайна» Алег Варатнікоў (Вор) і яго жонка Натальля Сокал (Каза). Пра гэта актывісты паведамілі Радыё Свабода.
Амэрыканскія сьледчыя працягваюць высьвятляць акалічнасьці выбуху ў Нью-Ёрку, у выніку якога 17 верасьня былі параненыя 29 чалавек.
Невядомы мужчына параніў нажом васьмярых чалавек.
18 верасьня ў Расеі праходзяць выбары дэпутатаў у Дзярждуму РФ.
Выбух, што прагрымеў у суботу ў Нью-Ёрку, зьяўляецца тэрарыстычным актам, але не зьвязаны зь міжнародным тэрарызмам.
Тэрыторыя найбуйнейшага ў сьвеце фэстывалю піва ўпершыню абгароджана, а наведвальнікі павінны будуць прайсьці праверку бясьпекі.
Крыніца з бліжэйшага атачэньня Шырака адзначыла, што Жак Шырак знаходзіцца ў сьвядомасьці.
У выніку выбуху ў цэнтры Нью-Ёрку ў суботу ўвечары пацярпелі 29 чалавек. Некаторыя былі шпіталізаваны, аднак гарадзкія ўлады паведамілі, што іх раненьні не ўяўляюць рызыкі для жыцця.
Урад ЗША выплаціў $1.2 мільёна сям’і італьянскага гуманітарнага работніка, які загінуў у Пакістане ад удару амэрыканскага вайсковага дрона.
У горадзе Кобрыні Берасьцейскай вобласьці зьнесьлі бюст расейскага генэралісімуса Аляксандра Суворава.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сказаў, што расьсьледаваньне забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета — гэта тэст на эфэктыўнасьць ўкраінскіх сьледчых.
Камітэт па справах выведных службаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліў дакумэнт, у якім гаворыцца, што былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвард Сноўдэн, які выкраў паўтара мільёна сакрэтных дакумэнтаў, ня быў выкрывальнікам незаконнай дзейнасьці.
Запісы чорных скрыняў польскага прэзыдэнцкага самалёта, пацярпелага авіякатастрофу пад Смаленскам у 2010 годзе, былі сфальсыфікаваныя, а шматлікія дакумэнты па гэтай справе былі схаваныя. Пра гэта заявілі экспэрты камісіі, якая расьсьледуе акалічнасьці трагедыі.
У Магілёве на невялікай рацэ Дзебры адбываецца экалягічнае бедзтва, заяўляюць мясцовыя краязнаўцы. На вытоку рачулкі ўтварылася сажалка, запоўненая нечыстотамі. Імі забруджана рэчышча.
У райцэнтры Нароўля Гомельскай вобласьці за журналістамі-фрылансэрамі Кастусём Жукоўскім і Аляксеем Атрошчанкам сачылі невядомыя на чорным «Мэрсэдэсе» № 10-48 АА-3.
Загрузіць яшчэ