Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На піўным сьвяце Актобэрфэст у Мюнхэне ўзмоцнены меры бясьпекі


Тэрыторыя найбуйнейшага ў сьвеце фэстывалю піва ўпершыню абгароджана, а наведвальнікі павінны будуць прайсьці праверку бясьпекі.

Актобэрфэст прадоўжыцца 17 дзён і завершыцца 3 кастрычніка. Чакаецца, што ў гэтым годзе яго наведаюць каля шасьці мільёнаў чалавек.

«Мы не лічым, што Актобэрфэсту нешта пагражае, Але зразумела, што такі сусьветна вядомы фэстываль патэнцыйна можа падвергнуцца нападу», — сказаў міністар унутраных справаў Баварыі Ёахім Хэрман у інтэрвію Асашыэйтэд прэс.

Паводле яго слоў, рызыка тэрактаў па ўсёй Нямеччыны застаецца высокім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG