Кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Хація Дэканаідзэ заяўляе, што сьледзтва ў справе пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета працягвае вывучаць відэазапісы з камэраў назіраньня і дапытваць сьведак.
У ЗША ў чацьвер на стартавай пляцоўцы на мысе Канавэрал выбухнула ракета-носьбіт Falcon 9 кампаніі SpaceX, паведамляе Associated Press.
Пасажыр «Таёты» з расейскімі нумарамі атрымаў штраф у 10 базавых велічыняў (210 рублёў альбо 107 даляраў) за пашкоджаньне машыны беларуса, а расеец, які зьбіў беларуса, ня быў прыцягнуты да адказнасьці.
Каля дзьвюх тысяч чалавек прыйшлі сёньня да школы № 1 у Беслане, каб ушанаваць памяць загінулых 12 гадоў таму ў выніку тэракту і апэрацыі па вызваленьні закладнікаў.
Расейская група кампаніяў АСЭ, генпадрадчык будаўніцтва БелАЭС, пракамэнтавала ў прэс-рэлізе гібель чалавека на будаўніцтве атамнай электрастанцыі.
ФБР арыштавала мужчыну ў штаце Масачусэтс, які зьбіраўся учыніць замах на прэзыдэнта ЗША Барака Абаму.
Адзін чалавек загінуў і двое параненыя ў выніку выбуху каля амбасады Кітая ў Кіргізіі.
Каля 200 чачэнцаў правялі акцыю каля памежнага пераходу «Берасьце». Яны пратэставалі супраць таго, што польскія памежнікі не прапускаюць іх на тэрыторыю Эўразьвязу.
Усе жыхары цыганскай нацыянальнасьці пакінулі сяло Лашчынаўка ў Адэскай вобласьці, у якім мясцовыя жыхары разграмілі цыганскія дамы з-за падазрэньняў у забойстве дзіцяці.
Як найменей 45 чалавек загінулі ў часовай сталіцы Емэну — горадзе Адэн, калі тэрарыст-сьмяротнік урэзаўся на замінаванным аўтамабілі ў групу рэкрутаў, якія стаялі перад уваходам на вайсковую базу.
29 жніўня каля Брусэльскага інстытута крыміналёгіі, што разьмешчаны на поўначы горада, выбухнула бомба.
Няшчасны выпадак з гібельлю чалавека адбыўся на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС, гаворыцца ў разьмешчаным на сайце станцыі паведамленьні аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў БелАЭС.
У Кіеве ў сквэры Нябеснай сотні ўшаноўваюць памяць загінулага беларускага журналіста Паўла Шарамета. 28 жніўня спаўняецца 40 дзён зь яго гібелі.
Чакаецца, што да канца сёлетняга году ў Нямеччыну прыбудуць каля 300 тысяч уцекачоў, заявіў у інтэрвію нямецкаму выданьню Bild кіраўнік фэдэральнага ведамства па справах міграцыі і ўцекачоў Франц-Юрген Вайс.
Пасажыр загінуў, пілёт і яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваныя. Катастрофа адбылася 27 жніўся ў 19.34 каля вёскі Будзіла Браслаўскага раёна, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўленьня МНС.
16 з 17 загінулых пры пажары ў Маскве былі ў закрытым памяшканьні. Пра гэта журналістам распавёў начальнік Упраўленьня пажарна-выратавальных сіл маскоўскага ўпраўленьня МНС Дзьмітрый Шырлін.
У Італіі 27 жніўня праходзяць жалобныя мерапрыемствы, італьянцы ўшаноўваюць памяць ахвяраў разбуральнага землятрусу, які адбыўся ўначы 24 жніўня ў цэнтральнай частцы краіны.
Яшчэ чацьвёра шпіталізаваныя. Загінулыя меркавана зьяўляюцца прыежджымі з краінаў СНД.
У Турэччыне 11 чалавек загінулі і каля 80 параненыя ў выніку выбуху ля паліцэйскага пастарунку ў горадзе Джызрэ на паўднёвым усходзе Турэччыны, паведамляе Reuters.
Улады Італіі абвясьцілі пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча ў зонах, пацярпелых ад землятрусу, перадае агенцтва ANSA.
Адзін чалавек загінуў і некалькі атрымалі раненьні ў выніку выбуху ў спартовым цэнтры ў Бэльгіі.
У чацьвер канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сустракалася ў Празе з прэм’ер-міністарм Чэхіі Багуславам Собаткам.
У вёсцы Крывое Возера Мікалаеўскай вобласьці каля сотні мясцовых жыхароў спрабавалі зьдзейсьніць самасуд над шасьцю паліцыянтамі. Іх абвінавачваюць у забойстве 31-гадовага мужчыны.
Колькасьць загінулых падчас землятрусу ў Італіі — ужо больш за 240 чалавек, улады паведамляюць таксама пра 368 параненых. Працягваюцца пошукі людзей, якія застаюцца пад заваламі.
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў Цэнтральнай Італіі дасягнула 120. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар краіны Матэа Ренца.
У М’янме адбыўся землятрус магнітудай 6,8. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Тайляндзе, Бангладэшы і Індыі.
Інфармацыі пра наяўнасьць грамадзянаў Беларусі сярод ахвяраў землятрусу ў Італіі няма. Пра гэта гаворыцца ў твітэр-акаўнце амбасады Беларусі ў Італіі.
Больш за іншых пацярпелі населеныя пункты Акумолі, Аматрычэ, Посту і Аркуата-дэль-Тронта.
Падземныя штуршкі магнітудай 6,1 былі зарэгістраваныя ў раёне горада Тэрні, на мяжы абласьцей Лацыё і Умбрыя ў цэнтры Італіі.
Суд у Армэніі прызнаў расейскага салдата Валерыя Пермякова вінаватым у забойстве сям’і зь сямі чалавек у армянскім Гюмры і прысудзіў яму пажыцьцёвае зьняволеньне.
На слуханьнях у Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе падсудны ісламскі экстрэміст прызнаў сваю віну і выказаў «глыбокае шкадаваньне» з нагоды свайго ўдзелу ў разбурэньні старажытных рэлігійных сьвятынь у горадзе Тымбукту ў Малі.
Прынамсі два пасажыры рэйсу Бургас-Менск, які выконвала авіякампанія «Белавія» 20 жніўня, паскардзіліся ў сацыяльных сетках на разгермэтызацыю.
Выканаўцам тэракту на вясельлі ў Газіянтэпе, у выніку якога загінуў 51 чалавек, быў сьмяротнік 12-14 гадоў. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.
У Грузіі, у горадзе Самтрэдзія, адбыліся сутыкненьні паліцыі з удзельнікамі акцыі за легалізацыю марыхуаны. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, удзельнікі акцыі пафарбавалі ў белыя колеры паліцэйскія аўтамабілі.
Параплянэрыст зь Беларусі разьбіўся ў гарах у Чагемскім раёне Кабардзіна-Балкарыі, паведамляе Галоўнае ўпраўленьне МНС Расеі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.
У Турэччыне па меншай меры 50 чалавек былі забітыя пры выбуху бомбы падчас вясельля ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Мясцовы губэрнатар паведаміў, што тэракт адбыўся ў горадзе Газіянтэпе позна ўвечары 20 жніўня. Параненыя 94 чалавекі.
У Сырыі ад атрыманых раненьняў у выніку бамбардзіроўкі Алепа памёр старэйшы брат хлопчыка Ўмрана Дакніша, чыё фота назвалі «сымбалем сырыйскай вайны».
У турэцкім горадзе Газіянтэпе на поўдні краіны адбыўся выбух, у выніку якога загінулі па меншай меры 30 чалавек, больш за 90 атрымалі раненьні.
«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на пост ДПС у Падмаскоўі, перадае SITE Intelligence Group.
Сырыйскія антыўрадавыя актывісты апублікавалі шакуючыя кадры з маленькім хлопчыкам, які быў выратаваны са зьнішчанага падчас авіяўдару будынка ў абложаным горадзе Алепа.
У менскай міліцыі адмаўляюць, што яе супрацоўнікі памылкова ўварваліся ў кватэру ўкраінскай сямʼі ў Менску. Аднак там і не паведамілі, якая зь сілавых структураў мела да гэтага дачыненьне.
Расейская група дасьледчыкаў канфліктаў Conflict Intelligence Team (CIT) паведаміла, што выявіла ў горадзе Солнечнагорск магілы двух афіцэраў.
Генэральная пракуратура Ўкраіны больш як праз два гады пасьля падзеяў на Майдане мае дапытаць у справе пра расстрэл мірных пратэстоўцаў прэзыдэнта Пятра Парашэнку.
Тры чалавекі загінулі і ня менш за 50 атрымалі раненьні ў выніку падрыву начыненага выбухоўкай аўтамабіля ля паліцэйскага пастарунку ў турэцкім горадзе Элязыг раніцай 18 ліпеня.
Машына, начыненая выбухоўкай, узарвалася ноччу 17 жніўня каля паліцэйскага пастарунку ў турэцкім горадзе Ван, што недалёка ад мяжы з Іранам.
Трое з чатырох забітых у сераду ў Пецярбургу ў выніку спэцапэрацыі былі «лідэрамі ўзброенага падпольля» Кабардзіна-Балкарыі, сьцьвярджаюць у расейскіх праваахоўных органах. Асоба яшчэ аднаго забітага пакуль не ўстаноўленая.
У кватэру ў Менску на праспэкце Пераможцаў, якую наймае ўкраінская сямʼя, уварваліся міліцыянты. Потым выявілася, што памылкова.
Супрацоўнікі ФСБ у Пецярбургу ў ходзе спэцапэрацыі забілі ваеўнікоў, абвешчаных ў фэдэральны вышук паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ва ўзброеных фарміраваньнях на Паўночным Каўказе.
Супрацоўнікі ФСБ у Санкт-Пецярбургу пачалі апэрацыю па затрыманьні ўдзельнікаў незаконных узброеных фармаваньняў з Паўночнага Каўказу, якія абвешчаны ў вышук.
60-гадовы мужчына 16 жніўня напаў з нажом на пасажыраў прыгараднага цягніка на захадзе Аўстрыі. Два чалавекі — ва ўзросьце 17 і 19 гадоў — атрымалі нажавыя раненьні і ў цяжкім стане былі дастаўленыя ў шпіталі.
Загрузіць яшчэ