Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасць ахвяраў землятрусу ў Італіі дасягнула 120


Ратаўнікі разьбіраюць завалы ў горадзе Аматрычэ (Італія, 24 жнiўня 2016)
Ратаўнікі разьбіраюць завалы ў горадзе Аматрычэ (Італія, 24 жнiўня 2016)

Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў Цэнтральнай Італіі дасягнула 120. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар краіны Матэа Ренца.

Дзясяткі людзей параненыя. Невядомая колькасьць — застаюцца пад заваламі дзясяткаў разбураных будынкаў.

Ратаўнікі аьсцерагаюцца далейшага росту колькасьці ахвяр.

Больш за ўсё пацярпелі вобласьці Умбрыя, Марка і Лацыё.

Падземныя штуршкі адчуваліся і ў Рыме.

Землятрус адбыўся на сьвітаньні 24 жніўня. Яго магнітуда склала 6,2. Эпіцэнтар штуршкоў знаходзіўся ў Умбрыі, на глыбіні чатырох кілямэтраў пад зямлёй.

У 2009 годзе ў выніку землятрусу ў італьянскім горадзе Л’Акуіла загінулі больш за 300 чалавек.

Цэнтральныя раёны Італіі — найбольш сэйсманебясьпечная зона ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG