Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС загінуў чалавек


Няшчасны выпадак з гібельлю чалавека адбыўся на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС, гаворыцца ў разьмешчаным на сайце станцыі паведамленьні аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў БелАЭС.

«26 жніўня пры выкананьні будаўнічых работ на пляцоўцы будоўлі Беларускай АЭС у расейскай субпадраднай арганізацыі адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў чалавек. Праводзіцца расьсьледаваньне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку», — праінфармавалі на станцыі.

Беларуская АЭС узводзіцца паводле расейскага праекту «ВБЭР-1200». Яна будзе складацца з двух энэргаблёкаў магутнасьцю 1200 МВт кожны. Пуск першага энэргаблёку заплянаваны на 2018 год, другога — на 2020 год. Генэральны падрадчык будаўніцтва АЭС - «Атамбудэкспарт» (структура «Расатаму»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG