Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў напад з нажом на пасажыраў цягніка — гэтым разам у Аўстрыі


60-гадовы мужчына 16 жніўня напаў з нажом на пасажыраў прыгараднага цягніка на захадзе Аўстрыі. Два чалавекі — ва ўзросьце 17 і 19 гадоў — атрымалі нажавыя раненьні і ў цяжкім стане былі дастаўленыя ў шпіталі.

Адзін з пасажыраў дапамог абясшкодзіць нападніка, які быў перададзены паліцыі.

Як распавялі сьведкі, падчас спрэчкі, якая ўзьнікла паміж пасажырамі, 60-гадовы мужчына дастаў нож і параніў свайго суразмоўцу і яшчэ аднаго чалавека. Адзін атрымаў раны жывата і сьпіны, іншы быў паранены ў шыю. 22-гадовы мужчына, які паспрабаваў затрымаць нападніка, таксама быў паранены ў руку.

Паліцыя пакуль нічога не паведаміла пра матывы нападніка, зьвестак пра тое, што ён можа быць зьвязаны з тэрарыстамі, таксама пакуль не паступала.


У апошнія месяцы ў Эўропе адбылася цэлая сэрыя «нажавых тэрактаў»: пасажыры з нажом або іншай халоднай зброяй нападалі на суседзяў па цягніку ці на мінакоў на вуліцы.


У траўні 27-гадовы грамадзянін Нямеччыны напаў на пасажыраў электрычкі на вакзале ў прыгарадзе Мюнхэну і сур’ёзна параніў чатырох чалавек.

У ліпені 17-гадовы выхадзец з Аўганістану напаў на пасажыраў цягніка зь сякерай на поўдні Нямеччыны. Адказнасць за гэты тэракт узялі на сябе баевікі «Ісламскай дзяржавы». Раненьні атрымалі больш за 15 чалавек.

У пачатку жніўня 19-гадовы грамадзянін Нарвэгіі самалійскага паходжаньня напаў з нажом на мінакоў у Лёндане. Адна жанчына загінула, яшчэ пяць чалавек пацярпелі.

13 жніўня чалавек, узброены нажом, зьдзейсьніў напад на пасажыраў цягніка на паўночным усходзе Швэйцарыі. Раненьні атрымалі шэсьць чалавек (адна жанчына пазьней памерла), сам нападнік таксама памёр ад ран.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG