Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан пакінула цырымонію памяці ахвяраў 11 верасьня, бо «перагрэлася»


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

Кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан у нядзелю датэрмінова пакінула цырымонію ў Нью-Ёрку ў памяць аб ахвярах тэрактаў 11 верасьня 2001 году.

Як патлумачыў прэсавы сакратар выбарчай кампаніі Клінтан, Нік Мэрыл, кандыдатка «перагрэлася» і была вымушаная зьехаць у нью-ёрскую кватэру сваёй дачкі, Чэлсі Клінтан. Паводле Мэрыла, цяпер Клінтан «пачуваецца нашмат лепш». Пазьней Клінтан пакінула кватэру дачкі і сказала журналістам, што «пачуваецца выдатна».

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп неаднаразова ставіў пад сумнеў здароўе Гілары Клінтан і яе здольнасьць выдаткоўваць шмат энэргіі на пасадзе прэзыдэнта.

У сьнежні 2012 году Клінтан, якой цяпер 68 гадоў, перанесла страсеньне мозгу.

Сёлета ў ліпені доктар Клінтан выдаў мэдычнае заключэньне, у якім гаворыцца, што яна мае «выдатны стан здароўя» і «годная да службы» ў Белым Доме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG