Суд у Менску адхіліў скаргу на затрыманьне Софʼі Сапегі

Софʼя Сапега, архіўнае фота
Софʼя Сапега, архіўнае фота

28 траўня суд Партызанскага раёну Менску не задаволіў скаргу адваката на затрыманьне грамадзянкі Расеі Софʼі Сапегі. 

Яе разам з Раманам Пратасевічам затрымалі пасьля экстранай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair. Улады заявілі, што яе затрыманьне зьвязанае з падзеямі цягам жніўня і верасьня 2020 году.

Софʼі Сапега выставілі падазрэньне ў распальваньні варожасьці (ч. 3 арт. 130 КК). Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.

​
XS
SM
MD
LG