Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 34 «кандыдаты ў кандыдаты». Хто падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў

абноўлена

Да 15 траўня ўключна Цэнтральная выбарчая камісія прымае заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі. За апошнія дні дакумэнты падалі 34 чалавекі, яшчэ шэраг палітыкаў і бізнэсоўцаў абяцалі падаць заявы.

Абноўлена: Раніцай 14 траўня ў ЦВК зарэгістравалі ініцыятыўную групу блогера Сяргея Ціханоўскага, хоць сам ён за кратамі, а днём зарэгістравалі ініцыятыўную групу дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і групы іншых кандыдатаў.

На 14 траўня вядома пра тое, што дакумэнты ў ЦВК падалі:

  1. «фэрмэр на трактары» Юры Ганцэвіч;
  2. «суворы турыст» Віталь Зялкоўскі;
  3. блогер Сяргей Ціханоўскі;
  4. дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка;
  5. старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч;
  6. прадпрымальніца Натальля Кісель;
  7. прадпрымальніца Алена Ашыхміна;
  8. Антаніна Вішнякова;
  9. Аляксандар Грачышнікаў;
  10. фэльчарка Алена Давыдава;
  11. Анжаліка Жалезьнякова;
  12. Ігар Кляшчук;
  13. Вольга Мікалайчык;
  14. Вераніка Мішчанка;
  15. Уладзімер Няпомняшчых;
  16. Валянцін Фралоў;
  17. Вікторыя Хатэнка;
  18. машыніст Дзьмітры Кудравец;
  19. прадпрымальнік Аляксей Зуевіч;
  20. фэрмэр Пятро Карабанаў;
  21. пэнсіянэр Мікалай Салянік;​
  22. беспрацоўны Аляксандар Школьнікаў;
  23. пэнсіянэрка Рэгіна Беркус;
  24. пэнсіянэр Аляксандар Якушкаў;
  25. часова беспрацоўны Ўладзімер Кійко;
  26. Тамара Патоцкая;
  27. пэнсіянэр Аляксандар Абрамовіч;
  28. часова беспрацоўная Натальля Стрэльчанка;​
  29. часова беспрацоўны Ўладзімер Неўмяржыцкі;
  30. начальнік аддзелу інавацыйных тэхналёгій прамысловай групы «Адаман» Юры Касач;
  31. беспрацоўны Сяргей Статкевіч;
  32. беспрацоўная Жанна Раманоўская;
  33. электрагазазварнік Віктар Шорац;
  34. палітык і пэнсіянэр Мікалай Статкевіч.

24 зь іх (вылучаныя курсівам) — «кандыдаты пратэсту» Мікалая Статкевіча. Подпісы Статкевіч і паплечнікі зьбіраць ня будуць, а хочуць скарыстаць зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы дзеля таго, каб можна было зьбіраць людзей на вуліцы. Ціханоўскі заяўляў аб удзеле ў якасьці кандыдата самастойна, але таксама казаў, што далучаецца да «кандыдатаў пратэсту» Статкевіча. Уладзімер Няпомняшчых зарэгістраваны як сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, але ідзе на выбары як «кандыдат пратэсту» Статкевіча. Паводле Статкевіча, у Магілёве затрыманы адзін з патэнцыйных «кандыдатаў пратэсту» — Васіль Курушын.

Падобную да «кандыдатаў пратэсту» тактыку выбралі ўдзельнікі праймэрыз для выбару «адзінага кандыдата»: Юры Губарэвіч (старшыня руху «За свабоду»), Вольга Кавалькова (сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі) і Мікалай Казлоў зьбіраюцца рэгістраваць свае ініцыятыўныя групы, але толькі «выкарыстоўваць этап збору подпісаў дзеля правядзеньня інфармацыйных пікетаў і стварэньня бясьпечных пляцовак для пратэставых групаў».

Таксама анансавалі ўдзел у выбарах у якасьці кандыдатаў:

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG