Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Карова — найлепшая ўлётка!». У Гомлі кандыдат-фэрмэр правёў пікет са свойскай жывёлай. ФОТА


25 кастрычніка кандыдат у дэпутаты, фэрмэр Юры Ганцэвіч правёў у Гомлі агітацыйны пікет. У мікрараён Валатава ён прыехаў на трактары з прычэпам, зладзіў імправізаваную дыскатэку, прывёз карову Фросю і казу Розу.

Юры Ганцэвіч балятуецца па Юбілейнай акрузе № 31. Яго пікет з «музыкай» з прычэпу, каровай і казой выклікаў жывую цікаўнасьць у гараджан.

«Я ня буду марнаваць свае грошы на ўлёткі. Каму яны трэба? Карова — найлепшая ўлётка. Гляньце, колькі людзей сфатаграфавала маіх жывёл. Зараз гэта ўсё выкладуць у Інстаграм — во будзе агітацыя!» — сьмяецца фэрмэр.

Маладыя бацькі прыводзілі дзяцей фатаграфавацца да каровы і казы, пэнсіянэры цікавіліся — колькі Фрося дае малака, ці цельная яна.

«Карову прадаюць тут, ці што? Колькі карова каштуе?» — пыталіся пэнсіянэркі. Фэрмэр адказаў, што з такімі пэнсіямі, як у Беларусі, карову не купіць.

Юры Ганцэвіч
Юры Ганцэвіч

«Са мной на акрузе балятуецца галава адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віталь Уткін. Ён, мусіць, ня бачыў, які тут, за гандлёвым цэнтрам, бур’ян парос. Добра, што я карову прывёз, дык яна хоць траву тую паела», — жартуе Юры Ганцэвіч.

Ён заклікаў людзей галасаваць за яго і прыходзіць на пікеты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG