Экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі абваліўся ў студзені амаль на 70%

Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры
Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры

Паводле дадзеных Белстату (Экспорт и импорт товаров в январе 2020 г. (6 знаков ТН ВЭД ЕАЭС), РАЗДЕЛ V Минеральные продукты) у студзені сёлета экспарт нафтапрадуктаў склаў 305,5 тысячы тон, у студзені летась ён складаў 1006,3 тысячы тон.

Сёлетні студзеньскі экспарт нафтапрадуктаў склаў усяго 30,4% ад экспарту нафтапрадуктаў у студзені 2019 году — зьніжэньне амаль на 70%.

Па цане падзеньне было менш істотным, але таксама значным — у студзені 2020 году ў параўнаньні са студзенем 2019 году цана экспартаваных нафтапрадуктаў зьнізілася на 62,3%.

Асабліва істотна зьнізіўся экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі на заходнім кірунку: у цэлым у ЭЗ у студзені 2020 году было прададзена толькі 16% ад леташніх аб’ёмаў, у Польшчу і Вялікую Брытанію — 20% ад леташніх абʼёмаў, у Нідэрлянды (у мінулым адзін з галоўных імпартэраў беларускіх нафтапрадуктаў) сёлета было прададзена толькі 6,7% абʼёмаў, прададзеных у студзені 2019 году.

Зьніжэньне экспарту нафтапрадуктаў было прыкладна адпаведным зьніжэньню ўтрая імпарту сырой нафты ў студзені 2020 году ў параўнаньні са студзенем 2019 году.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Палітычны аглядальнік.

    Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Аўтар кніг «Акцэнты Свабоды» (2009), «Сем худых гадоў» (2014), «Неверагодны 2020-ы» (2021).

    На Свабодзе — ад 1991 году.

​
XS
SM
MD
LG