Як вярнуць пад кантроль ураду Ўкраіны Крым і Данбас — адно з ключавых пытаньняў для будучага прэзыдэнта.
31 сакавіка ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Напярэдадні гэтай падзеі мы прапануем параўнаць самыя розныя аспэкты жыцьця ў дзьвюх суседніх краінах.
Грамадзянін Украіны Павел Грыб, засуджаны ў Расеі да 6 гадоў зьняволеньня нібыта за падбухторваньне да тэракту, спыніў галадоўку, якую абвясьціў 25 сакавіка.
Ва Ўкраіне ў суботу, 30 траўня напярэдадні дня галасаваньня на выбарах прэзыдэнта, наступае «Дзень цішыні», калі забараняюцца любыя агітацыйныя мерапрыемствы і разьмяшчэньне рэклямных матэрыялаў кандыдатаў, паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія.
Выдача Ўладзімера Юрчанкі, якой дамагаецца Беларусь, немагчымая. Рашэньне яшчэ могуць перагледзець у Вярхоўным судзе Ўкраіны.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, завяршае гутарка зь вяскоўцамі — пра сельскую гаспадарку, вайну, дэцэнтралізацыю ўлады, самакіраваньне, спосабы зарабіць безь дзяржавы.
Рыскі акруговы суд 28 сакавіка асудзіў на пяць гадоў пазбаўленьня волі 29-гадовага жыхара Даўгаўпілсу Арцёма Скрыпніка, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.
Ва Ўкраіне абнародавалі вынікі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў электаральных сымпатый грамадзян напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 31 сакавіка — згодна з заканадаўствам, з 29 сакавіка забаронена публікаваць перадвыбарчыя рэйтынгі кандыдатаў.
Майк Пампэо спадзяецца, што ў найбліжэйшыя дні ён зможа агучыць «дадатковыя захады» для процідзеяньня расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія выбіраюць сабе прэзыдэнта, працягвае гутарка з бізнэсоўцам Сяргеем Жукоцкім.
Расейскі Кіеўскі раённы суд Сімфэропаля арыштаваў яшчэ чацьвярых крымскататарскіх актывістаў па падазрэньні ў дачыненьні да дзейнасьці забароненай у Расеі і ў анэксаваным Крыме арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Ім абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня ў СІЗА да 15 траўня.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, працягвае гутарка з праваслаўнымі сьвятарамі — пра рэлігію, расейска-ўкраінскую вайну, палітыку, царкоўную эканоміку і штодзённае жыцьцё.
«Шчыра кажучы, вялікага выбару, каго пасылаць у склад міжнародных экспэртаў, у нас не было. Прычына — дэпутат мусіць больш-менш нядрэнна ведаць ангельскую мову»
Да прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне застаўся тыдзень. Пасьля абраньня ўвага прэсы і грамадзтва прыкавана ня толькі да яго (ці да яе), але і да жонкі або мужа першай асобы дзяржавы. «Настоящее время» расказвае, зь кім зьвязалі сваё жыцьцё лідэры ўкраінскай перадвыбарчай кампаніі.
У штабе кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Зяленскга гатовыя абскардзіць вынікі першага тура выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў кіраўнік перадвыбарчага штаба Зяленскага Іван Баканаў.
Украінскія і беларускія актывісты ды добраахвотнікі зладзілі каля амбасады Беларусі ў Кіеве акцыю салідарнасьці з затрыманымі у Менску ў Дзень Волі.
Браварскі міжраённы суд Кіеўскай вобласьці аштрафаваў на 510 грыўняў начальніка апэратыўна-плянавага аддзяленьня, намесьніка начальніка штабу вайсковай часткі А3628 за парушэньне заканадаўства аб абароне дзяржаўных сакрэтаў.
Сэрыя гутарак Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія выбіраюць сабе прэзыдэнта і царкву: Маскоўскага патрыярхату ці ўкраінскую аўтакефальную.
Такі вынік апытаньня, якое правёў 14–22 сакавіка Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі — адзін з самых уплывовых і аўтарытэтных дасьледчых цэнтраў Украіны.
23 сакавіка праз падазрэньне ў забойстве быў затрыманы 29-гадовы беларус, які знаходзіўся ў вышуку ў Беларусі за махлярства, а апошні час жыў у Кіеве, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» намесьнік начальніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Вячаслаў Аброськін.
Ужо традыцыйна беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі ладзяць у цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі.
ЗША і Вялікая Брытанія занепакоеныя рашэньнем расейскага суду, які асудзіў ўкраінскага палітвязьня Паўла Грыба на 6 гадоў пазбаўленьня волі, і заклікаюць Маскву неадкладна вызваліць ўкраінца. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Сусьветна вядомая аналітычна-кансультатыўны фірма Gallup піша, што ўкраінцы маюць самы нізкі ў сьвеце ўзровень даверу да ўлады. Гэты недавер распаўсюджваецца і на органы, адказныя за арганізацыю і правядзеньне выбараў.
У санкцыйны сьпіс таксама дадаткова ўключаны яшчэ адзін выхадзец з Беларусі, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ад фракцыі «Адзіная Расея» Дзьмітры Марозаў.
Расейскі «Газпром» пачаў афіцыйна апавяшчаць краіны аб тым, што транспарціроўка газу праз тэрыторыю Ўкраіны будзе спыненая 1 студзеня 2020 году.
Старшыня забароненага расейскімі ўладамі ў акупаваным Крыме Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў пракамэнтаваў прыезд прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на паўвостраў у пятую гадавіну анэксіі.
16 сакавіка 2014 году ў Крыме прайшоў арганізаваны Расеяй «рэфэрэндум», які стаў завяршальным этапам анэксіі паўвострава, распачатай 20 лютага таго ж году.
У цэнтры Кіева 16 сакавіка каля тысячы чалавек правялі акцыю з патрабаваньнем пакараць вінаватых у карупцыі ў абароннай прамысловасьці.
Рытарычны двубой паміж паслом Бабічам і МЗС Беларусі — чаму зацішша ізноў зьмянілася бурай? На супрацьдзеяньне якім пагрозам найперш скіраваная канцэпцыя інфармацыйнай бясьпекі Беларусі? Якімі сродкамі Расея ўмацоўвае сваю інфармацыйную прысутнасьць у Беларусі?
У Кіеве афіцыйна адкрылі сквэр імя расейскага палітыка Барыса Нямцова. Цырымонію наведалі мэр гораду Віталь Клічко, дэпутаты Вярхоўнай рады, старшыня Фонду Барыса Нямцова Ўладзімір Кара-Мурза-малодшы і дачка палітыка Жанна Нямцова, паведамляе DW.
Чатыры ўкраінскія тэлеканалы пачнуць трансьлявацца ў Беларусі ў найбліжэйшы час, акрамя каналу замежнага вяшчаньня UATV, які ўжо атрымаў афіцыйны дазвол на трансьляцыю. Пра гэта інфармуе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
Міністэрства фінансаў ЗША ў пятніцу пашырыла санкцыйныя сьпісы ў дачыненьні да Расеі, дадаўшы ў іх 6 фізычных асобаў і 8 кампаній.
Украінская вайскоўка расказала Радыё Свабода, як ваявала за мужа і сына, пра незалежнасьць Украіны і Беларусі і пра тое, як хлусьня прыводзіць да вайны.
Санкцыйны сьпіс за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны цяпер складаецца з 170 чалавек і 44 кампаній.
15 сакавіка пройдзе прэзэнтацыя тэлеканала UATV, які пачынае трансьляцыю ў Беларусі. Свабода вывучыла, што глядзяць самі ўкраінцы, сабрала інфармацыю пра рынак тэлеканалаў Украіны і пра тых, хто вызначае іх інфармацыйную палітыку.
У ААН заявілі, што затрыманыя Расеяй маракі трапляюць пад дзеяньне Жэнэўскай канвэнцыі.
«Гэта была не прапанова, гэта была размова, паколькі ён адназначна сказаў, што ня можа быць пасярэднікам у сілу розных палітычных абставінаў. Ёсьць жа „саюзная дзяржава“, ёсьць жа АДКБ».
Ва Ўкраіне зьмена ўлады на працягу ўсёй гісторыі незалежнасьці адбывалася рэгулярна, але практычна заўсёды за сьпінамі палітыкаў стаялі алігархі і іхнія фінансава-прамысловыя групы.
Чарговыя перамовы Трохбаковай кантактнай групы для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе прайшлі ў Менску 13 сакавіка і доўжыліся сем гадзінаў. Такія перамовы праходзяць двойчы на месяц зь сярэдзіны 2014 году.
Як гэта, калі можна памяняць кіраўніка дзяржавы? Правяраем свае веды палітычнай сыстэмы Ўкраіны, але ня блытаем яе зь беларускаю.
Старшыня палітрады ўкраінскай партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Віктар Медвядчук заявіў, што на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўваў магчымасьць залучыць кіраўніка Беларусі як пасярэдніка для ўрэгуляваньня дачыненьняў паміж Расеяй і Ўкраінай.
Беларусь пасьля пачатку баявых дзеяньняў на Данбасе ў 2014 годзе набыла ва Ўкраіне чатыры баявыя верталёты МІ-8 і адзін пераносны ракетны комплекс.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны і лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка запатрабавала, каб прэзыдэнт Пятро Парашэнка зьняўся з выбараў з прычыны расьсьледаваньня аб карупцыі ў абароннай сфэры. Пра гэта яна заявіла сёньня ў Вярхоўнай Радзе.
Вынікі чарговага сацыялягічнага апытаньня сярод украінскіх грамадзян аб гатоўнасьці галасаваць за кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта 31 сакавіка.
15 паліцыянтаў пацярпелі 9 сакавіка ў горадзе Чаркасы цэнтральнай Украіны ў сутычках з актывістамі арганізацыі «Нацыянальны корпус», якія спрабавалі прарвацца да месца, дзе выступаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Канцлерка Нямеччыны ў мінулым месяцы адхіліла прапанову Злучаных Штатаў адправіць ваенныя караблі ў Керчанскую пратоку — сьцьвярджае агенцтва Bloomberg са спасылкай на тры крыніцы.
Канчатковы сьпіс удзельнікаў зацьвердзіла Цэнтральная выбарчая камісія. Выбары ва Ўкраіне адбудуцца 31 сакавіка 2019.
Супольнасьць украінскіх анархістаў «Чорны сьцяг» выйшла на акцыю салідарнасьці з актывістамі беларускага анархісцкага руху каля беларускага Ганаровага консульства ва Львове.
Дэпартамэнт контравыведкі Службы бясьпекі Ўкраіны затрымаў чыноўніка Харкаўскай гарадзкой рады, які быў завэрбаваны ФСБ Расеі — яму выставілі абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе і арыштавалі на час расьсьледаваньня справы.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, комік Уладзімір Зяленскі заяўляе, што супраць яго рыхтуюцца крымінальныя справы і правакацыі на тэрыторыі, падкантрольнай групоўцы «ЛНР». Відэа са сваёй заявай ён выклаў у Facebook.
Загрузіць яшчэ