Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія анархісты правялі акцыю ў падтрымку беларускіх аднадумцаў


Менскія анархісты Марына і Вячаслаў Касінеравы, якіх згадвалі на пікеце ўкраінскія анархісты. Ілюстрацыйнае фота

Супольнасьць украінскіх анархістаў «Чорны сьцяг» выйшла на акцыю салідарнасьці з актывістамі беларускага анархісцкага руху каля беларускага Ганаровага кансуляту ў Львове.

На плякатах актывістаў — заклік «лапы прэч ад Паліенкі, Чуліцкага, Гусевай», фразы «мянты сапраўды забіваюць людзей», «дзяржава гэта экстрэмізм» і іншае, у тым ліку абрэвіятура на ангельскай мове, якая значыць «усе міліцыянты — кепскія людзі», прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкім матэрыялам незалежна ад носьбіту інфармацыі.

«Рэпрэсыўная сыстэма Лукашэнкі ўжо даўно пракралася ў асабістае жыцьцё грамадзянаў, у прыватнасьці, мужа і жонку Касінеравых аштрафавалі за фота ў Facebook, а Зьміцер Паліенка быў зьняволены за графіці, — згадваюць украінскія анархісты. — Падчас затрыманьня ў канцы студзеня Зьміцер Паліенка, Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева перажылі адсутнасьць мэдычнай дапамогі і сродкаў гігіены, міліцыянты не пускалі затрыманых у туалет, у іх таксама канфіскавалі рэчы і забралі грошы.

У адрозьненьне ад расейскіх службаў, якія катуюць актывістаў фізычна, беларуская рэпрэсыўная сыстэма спрабуе зламаць актывістаў псыхалягічна. Зрэшты, у іх гэта яшчэ не атрымалася і не атрымаецца!»

Згаданыя ўкраінцамі Зьміцер Паліенка і Вячаслаў Касінераў цяпер чакаюць чарговых судоў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG