Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі заяўляе, што супраць яго рыхтуюць крымінальныя справы


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, комік Уладзімір Зяленскі заяўляе, што супраць яго рыхтуюцца крымінальныя справы і правакацыі на тэрыторыі, падкантрольнай групоўцы «ЛНР». Відэа са сваёй заявай ён выклаў у Facebook.

«Улада ўжо прабіла дно. Па-першае, пачалі праслухоўваць мой офіс. Па-другое, рэгіструюць крымінальную справу супраць мяне, супраць «Кварталу» — адмываньне нейкіх грошай. Трэцяе — зьявілася інфармацыя, што спэцыяльныя людзі шукаюць кантакты на тэрыторыі «ЛНР», — заявіў Зяленскі.

Хто менавіта рыхтуе справы і правакацыі ён не ўдакладніў.

Паводле Зяленскага, інфармацыю яму далі «прафэсіяналы» зь сілавых структур.

Украінскія праваахоўнікі заяву пакуль не камэнтавалі.

4 сакавіка міністар унутраных справаў Арсен Аваков паведаміў, што паліцыя выявіла элемэнты апаратуры для праслухоўваньня ў офісе Ўладзіміра Зяленскага.

У Службе бясьпекі Ўкраіны пазьней заявілі, што сапраўды ажыцьцяўляюць «апэратыўна-тэхнічныя мерапрыемствы ў Кіеве па адрасе Беларуская, 26», але гэтыя дзеяньні спэцслужбаў ня маюць дачыненьня да кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG