Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне адбыліся сутычкі з паліцыяй каля месца, дзе выступаў Парашэнка. ФОТА, ВІДЭА


Падчас сутыкненьняў у Кіеве
Падчас сутыкненьняў у Кіеве

15 паліцыянтаў пацярпелі 9 сакавіка ў горадзе Чаркасы цэнтральнай Украіны ў сутычках з актывістамі арганізацыі «Нацыянальны корпус», якія спрабавалі прарвацца да месца, дзе выступаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Сярод пацярпелых — начальнік управы паліцыі па Чаркаскай вобласьці Валер Люты. У паведамленьні паліцыі адзначаецца, што актывісты «сталі правакаваць на бойку шараговых грамадзянаў, ужылі да супрацоўнікаў паліцыі газ раздражняльнага дзеяньня, фізычную сілу, падпалілі фаеры і, нарэшце, паспрабавалі заблякаваць картэж першай асобы дзяржавы».

Ці ёсьць пацярпелыя сярод актывістаў — не паведамляецца.

Раней трое супрацоўнікаў праваахоўных органаў пацярпелі ў Кіеве каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны, дзе таксама прайшла акцыя пратэсту.

Пратэстоўцы залепліваюць улёткамі шаломы паліцыянтаў у Кіеве
Пратэстоўцы залепліваюць улёткамі шаломы паліцыянтаў у Кіеве

Удзельнікі акцый, арганізаваных «Нацыянальным корпусам», патрабавалі прыцягнуць да адказнасьці асобаў з атачэньня прэзыдэнта, якіх падазраюць ва ўдзеле ў карупцыйных схемах у абарончым сэктары. Пасьля журналісцкага расьсьледаваньня Парашэнка звольніў намесьніка сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Юрыя Гладкоўскага.

Пратэст у Кіеве 9 сакавіка
Пратэст у Кіеве 9 сакавіка

«Тое, што сёньня на мітынгу Парашэнкі ў Чаркасах зрабілі прадстаўнікі Нацыянальнага корпусу — недапушчальна! Праведны гнеў пра карупцыйнае злачынства справядлівы, але ці можа ён спараджаць іншыя злачынныя дзеяньні? Відавочна, не», — напісаў у фэйсбуку кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў. У сувязі з сутыкненьнямі пачалі крымінальную справу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG