Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ва Ўкраіне: рэйтынг Зяленскага амаль удвая вышэйшы за рэйтынг Парашэнкі


Такі вынік апытаньня, якое правёў 14–​22 сакавіка Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі — адзін з самых уплывовых і аўтарытэтных дасьледчых цэнтраў Украіны. Апытаньне праводзілася па ўсіх рэгіёнах краіны, акрамя Крыму, у Луганскай і Данецкай абласьцях яно праводзілася толькі на тэрыторыі, кантраляванай украінскімі ўладамі.

Паводле вынікаў за Ўладзіміра Зяленскага выказалі гатоўнасьць галасаваць на выбарах 31 сакавіка 19.5%, за Пятра Парашэнку — 10.3%, за Юлію Цімашэнку — 7.6%, за Юрыя Бойку — 6.3%, за Анатоля Грыцэнку — 4.2% апытаных. Прыкладна 30% апытаных ня вызначыліся, за каго галасаваць, альбо адмовіліся адказваць на гэтае пытаньне.

Падчас апытаньня задавалася таксама пытаньне пра геапалітычны выбар Украіны, якому аддаюць перавагу рэспандэнты.

На пытаньне «Якім інтэграцыйным кірункам павінна ісьці Ўкраіна?» за ўступленьне ў Эўразьвяз выказаліся 49%, за ўступленьне ў Мытны саюз зь Беларусьсю, Казахстанам і Расеяй — 12,9%, за недалучэньне ні да якога з хаўрусаў — 27,3%.

На гіпатэтычным рэфэрэндуме аб далучэньні Ўкраіны да NATO паводле апытаньня «за» выказаліся б 44.2% апытаных, «супраць» — 30.3%, 8.5% — ня бралі б удзелу ў галасаваньні, 17% апытаных ня вызначыліся ці адмовіліся адказваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG