У пятніцу дзяржаўная літоўская кампанія EPSO-G і яе даччыная кампанія Tetas пачалі будаўніцтва плота на мяжы зь Беларусьсю каля Друскенікаў. На беларускім баку за пачаткам работ назіралі ўзброеныя беларускія памежнікі.
Рэжым увялі 2 верасьня на месяц з прычыны сытуацыі зь нерэгулярнымі мігрантамі. Цяпер Анджэй Дуда падоўжыў яго яшчэ на 60 дзён, а Сэйм зацьвердзіў рашэньне.
У былым горадзе Сталінштат на ўсходзе ФРГ расьце колькасьць мігрантаў, якія трапілі ў ЭЗ празь Беларусь. Як іх сустракаюць мясцовыя жыхары і што гавораць пра палітыку Лукашэнкі?
У Польшчы адновяць чыгуначныя маршруты за мяжу пасьля адмены некаторых карантынных абмежаваньняў праз каранавірус. Аднак зносіны зь Беларусьсю застануцца пад забаронай.
Суд у Францыі прызнаў былога прэзыдэнта краіны Нікаля Сарказі вінаватым у крымінальнай справе аб нелегальным фінансаваньні яго выбарчай кампаніі ў 2012 годзе і прысудзіў яму год пазбаўленьня волі.
Літва пачала будаваць агароджу на літоўска-беларускай мяжы працягласьцю 100 кілямэтраў. Польскія памежнікі не дазволілі пераступіць польска-беларускую мяжу больш як 300 мігрантам. Беларускія памежнікі спынілі вяртаньне ў Беларусь 10 мігрантаў.
Рэжым увялі 2 верасьня на месяц з-за сытуацыі зь нерэгулярнымі мігрантамі. Цяпер Анджэй Дуда працягнуў яго яшчэ на 60 дзён.
Эўракамісія 29 верасьня запрапанавала часткова прыпыніць дзеяньне пагадненьня Эўразьвязу зь Беларусьсю аб спрашчэньні візавага рэжыму.
Менавіта з гэтым, на думку Ільвы Югансан, зьвязаныя спробы кіраўніка Беларусі «выпхнуць» мігрантаў у Эўразьвяз.
Дзяржсакратар Блінкен заявіў, што Вашынгтон будзе і далей заклікаць Маскву выконваць свае абавязаньні, уключаючы гарантыі асноўных свабодаў.
Эўракамісія ў сераду, 29 верасьня, запрапануе прыпыніць дзеяньне «візавага кодэксу ЭЗ» для «людзей, зьвязаных зь беларускім рэжымам».
Цана газу ў Эўропе на біржы ICE ўпершыню ў гісторыі перавысіла адзнаку $ 1000 за тысячу кубамэтраў. Папярэдні гістарычны максімум быў устаноўлены ў сакавіку 2018 году — $969 за тысячу кубамэтраў.
Пра гэта паведаміў Рыкар Юзьвяк, брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода, у сваім Твітэры.
Лідэра каталёнскіх незалежнікаў Карлеса Пудждэмона вызвалілі 24 верасьня падчас судовага пасяджэньня на італьянскай высьпе Сардынія.
Пра гэта заявіў у Вільні камандуючы амэрыканскімі сіламі ў Эўропе генэрал Крыстафэр Каволі.
Пра гэты выпадак расказаў журналістам кіраўнік Лаворыскай памежнай заставы Літвы Аўрэліюс Кірылавас
Былога кіраўніка Каталёніі Карлеса Пудждэмона затрымалі на востраве Сардыніі, паведамляе агенцтва ANSA са спасылкай на крыніцы ў паліцыі. Гэтую інфармацыю таксама пацьвердзіў AFP ягоны адвакат.
Польскі мікраблогер EXEN PL апублікаваў на сваёй старонцы ў Твітары некалькі фатаздымкаў з імправізаванага лягеру ўцекачоў з Афрыкі, якія трапілі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі.
Ад 22 верасьня прасіць прыстанішча ў Літве можна ў амбасадзе гэтай краіны ў Беларусі.
«Гэта была крайняя мера. Але мы выбралі свабоду і няўпэўненасьць за мяжой замест стабільнай турмы на радзіме».
Як у Польшчы ўспрымаюць сьвяткаваньне ў Беларусі Дня нацыянальнай еднасьці 17 верасьня? Ці стаіць за антыпольскімі дэмаршамі Лукашэнкі Пуцін? Ці павялічваецца вайсковая пагроза Польшчы з тэрыторыі Беларусі?
Краіны ЭЗ, ЗША і Вялікабрытанія не прызнаюць вынікі і сам працэс галасаваньня на выбарах у Дзяржаўную думу Расеі на тэрыторыі анэксаванага Крыму. Пра гэта сказана ў заявах зьнешнепалітычных ведамстваў ЭЗ, Брытаніі і ЗША.
Урад Вялікай Брытаніі 20 верасьня правёў экстраную сустрэчу з прадстаўнікамі энэргетычных і спажывецкіх груп у сувязі з рэзкім павелічэньнем цэнаў на газ.
Матэвуш Маравецкі, кіраўнік польскага ўраду, заявіў 20 верасьня, што масавым наплывам мігрантаў, якія спрабуюць зь Беларусі нелегальна перасекчы мяжу Польшчы, кіруюць зь Менску і Масквы.
Сёньня ў польскіх і беларускіх сродках масавай інфармацыі зьявілася некалькі паведамленьняў пра трагічныя здарэньні ў раёне беларуска-польскай мяжы.
Італія паведаміла аб павелічэньні на 35 працэнтаў колькасьці людзей, якія атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19 за апошні тыдзень пасьля таго, як італьянскія ўлады абавязалі ўсіх работнікаў прыватнага і дзяржаўнага сэктару мець COVID-сэртыфікаты, пачынаючы ад 15 кастрычніка.
«Згодна з нашымі зьвесткамі, у Беларусі больш за 10 000, а можа і больш асобаў, якія перамешчаныя з Блізкага Ўсходу, пераважна — з Іраку, а таксама з Сырыі, каб праводзіць гібрыдную атаку»
Міністар энэргетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс спадзяецца, што праблема байкоту электраэнэргіі зь небясьпечнай Беларускай АЭС у Астраўцы на рынку краінаў Балтыі вырашаная.
Папярэднія вынікі расьсьледаваньня Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO) павінны былі зьявіцца 13 верасьня, але іх так і не апублікавалі.
Падчас першага дня візыту ў Францыю Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам Жан-Івам Лё Дрыянам у Парыжы. З пачатку беларускага крызісу францускі міністар рэгулярна падтрымліваў сувязь зь лідаркай апазыцыі.
Вучэньні «Захад-2021», беларуска-расейская інтэграцыя, эміграцыя адмыслоўцаў ІТ-сэктару — тэмы нядаўніх публікацыяў францускага друку пра Беларусь
Ад пачатку 2021 году грамадзяне Беларусі падалі 1122 заявы аб міжнароднай абароне. Найбольшая колькасьць была ў ліпені 2021-га — такім правам скарысталіся 235 чалавек.
Суд у Празе ў аўторак адправіў пад арышт грамадзяніна Расеі Аляксандра Франчэці, экстрадыцыі якога дамагаецца Ўкраіна ў сувязі зь яго меркаваным удзелам у анэксіі Крыму ў 2014 годзе.
Дарадца Белага дома ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Салівэн правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыд Шыманітэ, падчас якой пацьвердзіў трываласьць двухбаковых адносін.
Урад Літвы заявіў 13 верасьня, што ў гэтым месяцы пачнуцца працы на першым участку загароды, якую плянуецца пабудаваць уздоўж мяжы зь Беларусьсю для абароны ад мігрантаў. Участак працягласьцю 110 км павінны скончыць да красавіка.
Польскія памежнікі выявілі 509 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі за мінулыя выходныя.
Толькі на літоўскай мяжы ад пачатку году затрымалі больш як 4 тысячы мігрантаў зь Беларусі, таксама іх затрымлівалі на мяжы з Латвіяй і Польшчай. Гэта выклікала жорсткую рэакцыю з боку краінаў ЭЗ, якія падазраюць беларускія ўлады ў датычнасьці да арганізацыі мігранцкага крызісу.
У залежнасьці ад інтэнсіўнасьці ўзьдзеяньня санкцыяў ужо ў 2021 годзе найбольш імаверны дыяпазон тэмпу прыросту ВУП Беларусі — 1,7–2,4%. Гэты прагноз Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў BEROC прыводзіць БелаПАН.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка ўзяў удзел у Ялцінскай канфэрэнцыі эўрапейскай стратэгіі, якая прайшла ў Кіеве.
Аляксандар Лукашэнка сёньня назіраў за хадой вучэньняў «Захад-2021» на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі. З расейскага боку за хадой манэўраў назіраў намесьнік міністра абароны Юнус-Бек Еўкураў
Паводле прагнозаў кадравай службы Польшчы, суседняя краіна можа атрымаць эканамічную выгаду ад палітычнага крызісу ў Беларусі, прыцягнуўшы да 500 тысяч работнікаў.
Калі б усё задуманае менскімі ўладнымі стратэгамі ажыцьцявілася, Беларусь гэтым летам магла б ператварыцца, верагодна, у галоўны сусьветны калідор, празь які сотні тысяч мігрантаў з Блізкага Ўсходу, Афрыкі і Азіі атрымалі б найбольш даступны і просты спосаб перапраўкі ў заможную Эўропу.
Пра гэта прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда напісаў у сваім Фэйсбуку
Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы і Францыі Гайка Маас, Зьбігнеў Раў і Жан-Іў Ле Дрыян пацьвердзілі адзіны курс трох краінаў у дачыненьні да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі
Улады Даніі адмянілі зь пятніцы, 10 верасьня, усе абмежаваньні, уведзеныя імі ў сувязі з каранавірусам. З гэтага часу COVID-19 ня лічыцца ў гэтай краіне «захворваньнем, крытычным для грамадзтва».
Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім, як сьцьвярджаецца, беларускія памежнікі займаюцца транспартаваньнем мігрантаў на розныя ўчасткі.
Ці ёсьць падставы перасьцерагацца, што вучэньні «Захад-2021» перарастуць у ваенны канфлікт? Чым адрозьніваюцца цяперашнія вучэньні і колішнія вучэньні «Захад-2017»? Ці застануцца пасьля вучэньняў у Беларусі расейскія войскі? На якую інтэграцыю ў вайсковай сфэры пойдзе Лукашэнка?
У Парыжы 8 верасьня пачаўся судовы працэс па справе аб тэрактах, якія адбыліся пяць гадоў таму ў сталіцы Францыі.
Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу заявіла дэмарш Міністэрству замежных спраў Беларусі ў сувязі зь незаконнымі перасячэньнямі мяжы з боку Беларусі.
Загрузіць яшчэ