Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За няпоўны год 1122 заявы. Вырасла колькасьць беларусаў, якія зьвяртаюцца па прытулак у Польшчы


Беларусы ў Польшчы, ілюстрацыйнае фота

Ад пачатку 2021 году грамадзяне Беларусі падалі 1122 заявы аб міжнароднай абароне. Найбольшая колькасьць была ў ліпені 2021-га — такім правам скарысталіся 235 чалавек.

Паводле тэлеграм-каналу «Беларусы ў Польшчы», за першую дэкаду верасьня паступіла яшчэ 68 хадайніцтваў аб міжнароднай абароне.

Для параўнаньня, за ўвесь 2020 год такіх зваротаў зафіксавана ўтрая меней — усяго 407.

Рэсурс падае сёлетнюю статыстыку прынятых заяваў асобна па месяцах: студзень — 78; люты — 57; сакавік — 130; красавік — 132; травень — 153; чэрвень — 123; ліпень — 235; жнівень — 150.

За апошнія чатыры гады Ўправа ў справах іншаземцаў Польшчы вынесла 709 рашэньняў аб міжнароднай абароне грамадзянам Беларусі, у тым ліку 53 чалавекі атрымалі статус уцекача, 452 — дадатковай абароны і 2 — дазвол на талерантнае знаходжаньне.

Бюджэтны плян Управы ў справах іншаземцаў на 2021 год перавысіў 64 млн злотых. Сродкі будуць выдаткаваныя на сацыяльную дапамогу іншаземцам, якія шукаюць міжнародную абарону.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG