У Менску зь візытам знаходзяцца прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША: намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Брыджыт Брынк і намесьнік памочніка дзяржсакратара па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Робэрт Бяршынскі.
Гэта адбылося на фоне масавых акцый пратэсту ў краіне ў сувязі з пажарам ў начным клюбе ў Бухарэсьце, ахвярамі якога сталі дзесяткі людзей.
У Беларусі паўстае новы падзел сілаў. І ня так, што сапраўдныя патрыёты ў адзін бок, а лукашысты ў другі. Развод адбываецца паводле прынцыпу перамен.
Мазгі краіны не праветрываліся, не ўзбагачаліся кіслародам. СССР дыхаў сваёй дыхальнай сумесьсю, уласнай вытворчасьці.
Затрыманьне 45-гадовага днепрапятроўскага бізнэсоўца і палітыка Генадзя Корбана застаецца ў цэнтры ўвагі ўкраінскага грамадзтва. Палітолягі не выключаюць, што справа Корбана можа стаць дэтанатарам чарговага палітычнага крызысу ва Ўкраіне.
Маці актывіста лічыць, што, магчыма, на яго завялі новую крымінальную справу.
Сёньня на ІІІ Кастрычніцкім эканамічным форуме выступіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.
З нагоды дзяржаўнага сьвята ў Маскве і іншых гарадах Расеі пройдуць «Рускія маршы», а таксама акцыі ў падтрымку сэпаратыстаў на Данбасе.
Прэзыдэнты КНР і Тайваня правядуць першую ў гісторыі Кітая сустрэчу. Сустрэча пройдзе ў суботу ў Сынгапуры, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Тайваня.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры завяршыў турнэ па пяці цэнтральнаазіяцкіх краінах, рэспубліках былога СССР, падчас якога ён наведаў Узбэкістан, Кыргызстан, Казахстан, Таджыкістан і Туркмэністан.
Камісар Рады Эўропы па правах чалавека Нілс Муйжніекс у інтэрвію брусэльскаму карэспандэнту Свабоды Рыкарду Юзьвяку выказаўся пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Ролю былога старшыні КДБ Ўладзімера Мацкевіча ў нераскрыцьці спраў зьніклых яшчэ ацэніць грамадзтва, мяркуе праваабаронца Гары Паганяйла.
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч сказаў, што не рабіў заяваў пра тое, што ён пакінуў палітыку.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды заяву, накіраваную «пяцёркай» у ЭЗ
Беларусь не плянуе ні на каго нападаць, але рыхтуецца абараняцца. Пра гэта 3 лістапада заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, наведваючы завод дакладнай электрамэханікі ў Дзяржынскім раёне.
Памочнік прэзыдэнта — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Кірыл Руды на Кастрычніцкім эканамічным форуме выступіў з дакладам «Чаму рэформы не атрымаюцца ў 2016 годзе?».
У Менску распачаў працу трэці па ліку Кастрычнікі эканамічны форум. Акрэсьленая тэматыка — «Эканоміка Беларусі: зноў перад выбарам».
Пасьля ня самага ўдалага ўдзелу апазыцыі ў прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году варта было б чакаць разбору палётаў і работы над памылкамі. Аднак замест гэтага апазыцыйныя лідэры робяць вельмі дзіўны ход.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб унясеньні зьмяненьняў у некаторыя заканадаўчыя акты Ўкраіны адносна праходжаньня ваеннай службы ва Ўзброеных Сілах Украіны замежнікамі і асобамі без грамадзянства».
Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што Беларусь блякуе Калінінградзкую вобласьць. У Мытным камітэце Беларусі гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць.
Кубанскую актывістку Дар’ю Палюдаву затрымалі на 15 сутак. Гэта ня першы арышт у яе жыцьці, да таго ж у жніўні 2014-га Дар’я зрабілася першай у Расеі абвінавачанай па новым 280-м артыкуле — за публічныя заклікі да сэпаратызму.
На даручэньне групы жыхароў Астравецкага раёну, сярод якіх тры дэпутаты раённага савету ранейшых скліканьняў, актывіст АГП Іван Крук зьвярнуўся з заявай да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.
Суд Бярэзінскага раёну 2 лістапада вырашыў спыніць прэвэнтыўны нагляд у дачыненьні да Паўла Вінаградава.
Пятая па ліку інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе ў памяшканьні, дзе раней гэтая цырымонія ніколі не адбывалася, — у Палацы Незалежнасьці.
Палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі ўпэўнены, што на закансэрваваныя ў 1999 годзе перамовы з апазыцыяй улада ня пойдзе.
Высакародны матыў памяці пра ахвяры датычыць кожнага і дае нагоду кожнаму адчуць еднасьць з уласным народам. Што замінае?
Мой дзед Панас да канца жыцьця не ўступіў у калгас. Быў сапраўдным беларусам, хоць і нетыповым.
Дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэпер на саміце ў Вашынгтоне заявіў, што, верагоднасьць таго, што расейскі самалёт быў зьбіты ў небе над Эгіптам тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы», невялікая, але цалкам ён гэтага не выключае.
Апазыцыйныя беларускія палітыкі прапанавалі Эўразьвязу «дарожную мапу», выкананьне якой павінна стаць абавязковай умовай для поўнага скасаваньня санкцыяў супраць беларускіх уладаў.
Інфармацыю пра пашырэньне паветранай апэрацыі Расеі ў Сырыі на падкантрольную баевікам Пальміру паведамляе агенцтва Associated Press.
Адміністрацыя Барака Абамы пракамэнтавала ролю накіраваных у Сырыю сілаў спэцпрызначэньня.
Зварот падпісалі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Павал Севярынец і Мікалай Статкевіч.
У дачыненьні да Паўночнай Карэі ўведзеныя санкцыі з боку ААН, Эўразьвязу і ЗША ў сувязі зь ядзернымі распрацоўкамі і праграмай балістычных ракет.
У Іране сёньня арыштавалі вядомага журналіста Іса Сахаргіза па абвінавачваньні ў абразе вярхоўнага лідэра аяталы Хамэнэі і прапагандзе супраць рэжыму.
КДБ пацьвердзіў арышт прадпрымальніка з Гародні, сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Андрэя Паўлоўскага, якога 30 кастрычніка пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасьці.
Справаздачу ўладаў Беларусі ў камітэце ААН разгледзяць у чэрвені 2016 году.
У выніку бамбаваньняў расейскай авіяцыі і наступу рэгулярнай арміі Башара Асада некалькі гарадоў Сырыі, якія лічыліся адносна бясьпечнымі для мірнага насельніцтва, цяпер сталі прыфрантавымі.
Выбары ў Беларусі і Азэрбайджане аб’яднаныя масавымі фальсыфікацыямі. У абедзьвюх краінах выбары адбываюцца «ў несвабоднай атмасфэры, непразрыста і недэмакратычна».
Ва Ўкраіне скандал з-за арышту старшыні партыі «Ўкроп» Генадзя Корбана, блізкага да мільярдэра Ігара Каламойскага.
Наша апазыцыя – спрэс цудоўныя людзі, вартыя пашаны і падтрымкі. Гэта не абмяркоўваецца.
Заяўку на правядзеньне акцыі з нагоды 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну падалі ў Слуцкі райвыканкам старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і кіраўнік слуцкай арганізацыі партыі Віталь Амяльковіч.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў назваў «безумоўным прыярытэтам» зьнешняй палітыкі падтрымку расейскамоўных грамадзян, якія жывуць за межамі Расеі.
Што мы чуем і што хочам пачуць у вайне сымбаляў? Чаму барацьба за мінулае зьяўляецца змаганьнем за будучыню? У перадачы ўдзельнічаюць Францішак Вячорка, Юры Дракахруст і Сяргей Дубавец
Кіроўная ў Азэрбайджане партыя на чале з прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым — «Новы Азэрбайджан» — заяўляе аб упэўненай перамозе на парлямэнцкіх выбарах у краіне.
Ад 500 да 1000 чалавек узялі ўдзел у традыцыйным шэсьці да Курапатаў. Акцыю КХП-БНФ падтрымалі іншыя палітычныя партыі.
Назіральніца на прэзыдэнцкіх выбарах Алена Луцковіч з райцэнтру Акцябрскі правяла 30 кастрычніка каля мясцовага рынку адзіночны пікет з плякатам: «У мяне ёсьць доказы, што выбары сфальшаваныя!»
Мітынг ва ўрочышчы Курапаты пачаўся з таго, што прэс-сакратар КХП-БНФ «Адражэньне» Валер Буйвал зачытаў зварот Зянона Пазьняка.
На жалобным мітынгу ў Курапатах быў зачытаны ліст ад старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка.
Палітык і лінгвіст Лявон Баршчэўскі лічыць, што беларускія ўлады ня будуць спрыяць пашырэньню праўды пра Курапаты, пакуль Беларусь будзе залежаць ад Расеі.
Калёна падышла да Лагойскага тракту. Удзельнікі мусяць падоўгу стаяць на сьветлафорах, чакаючы пакуль падцягнецца «хвост» шэсьця.
Загрузіць яшчэ