У Кішынёве, а таксама ў сямі іншых рэгіянальных цэнтрах Малдовы прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту, арганізаваныя праэўрапейскай грамадзянскай плятформай «Годнасьць і праўда».
Як канфлікт Расеі з Турэччынай паўплывае на беларуска-расейскія адносіны? Лёс авіябазы, другой ніткі газаправоду «Ямал-Заходняя Эўропа», загадкі скасаваньня візыту Лукашэнкі ў Маскву і раптоўнага візыту Аліева ў Менск.
Дэманстрацыі прайшлі напярэдадні саміту па зьменах клімату, які пачнецца ў Парыжы ў панядзелак.
Прэм’ер-міністар Турцыі Ахмэт Давутаглу скрытыкаваў эканамічныя санкцыі Расеі супраць ягонай краіны.
Прэм’ер-міністар Турцыі Ахмэт Давутаглу назваў «гістарычнай падзеяй, якая адкрывае новую старонку ў дачыненьнях Турцыі і Эўразьвязу» саміт, які праходзіць у нядзелю ў Брусэлі. Ён таксама падзякаваў лідэрам краін ЭЗ за новы пачатак у працэсе руху яго краіны ў Эўропу.
Гісторык Юры Фяльштынскі аналізуе баявы шлях прэзыдэнта Расеі: з Украіны ў Сырыю і далей — на турэцкі фронт
Устаноўчы сход праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» з удзелам 70 дэлегатаў адбыўся 29 лістапада ў Менску.
Пра гэта паведаміў 29 лістапада, міністар абароны Ізраілю Машэ Яалон падчас выступу па дзяржаўным радыё. Паводле міністра, гэта адбылося «нядаўна» з-за памылкі расёйскага пілёта.
Жыхары сэпаратысцкага рэгіёну Малдовы Прыднястроўя ў нядзелю ўдзельнічаюць у парляменцкіх і мясцовых выбарах.
Ты сядзіш у цэнтры Менску ў моднай кавярні з модным ноўтбукам і працуеш. І ты не цікавісься палітыкай. Ніколі.
Адносіны паміж Расеяй і Турэччынай завастраюцца. Разнэрваваны Пуцін уводзіць новыя санкцыі. У ім абудзіўся Сталін 1945 году.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін забараніў расейскім працадаўцам браць на працу грамадзян Турэччыны, абмежаваў дзейнасьць турэцкіх арганізацый у Расеі і ўвоз у Расею некаторых турэцкіх тавараў.
На ўрачыстасьці ў Слуцку 28 лістапада ў гонар 95-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну новыя сябры «Маладога фронту» прысягнулі на вернасьці Беларусі і ідэалам нацыянальнага Адраджэньня.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў Галадамор мінулага стагодзьдзя ва Ўкраіне праявай гібрыднай вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны.
У адміністрацыі Маскоўскага раёну Санкт-Пецярбургу 28 лістапада адбылася сустрэча міністра транспарту Максіма Сакалова з расейскімі дальнабойнікамі.
Група мігрантаў, якая спрабавала трапіць у Македонію з Грэцыі 28 лістапада, закідала паліцыю камянямі, параніўшы некалькі паліцыянтаў.
У Слуцку адбыўся мітынг з нагоды 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Мітынг правялі партыя БНФ, Малады фронт, рух салідарнасьці «Разам».
Кіраўнікі Беларусі і Азэрбайджану Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў на сустрэчы ў вузкім складзе ў Менску дамовіліся разьвіваць супрацоўніцтва ад ваенна-прамысловага комплексу да нафтахіміі.
28 лістапада МЗС Турэччыны парэкамэндавала грамадзянам краіны ўстрымацца ад паездак у Расею, калі ў гэтым няма неабходнасьці.
ЗША дамагаюцца ад уладаў Анкары разьмяшчэньня дадатковых сілаў Турэччыны на мяжы з Сырыяй, каб перакрыць шырокі ўчастак мяжы, які выкарыстоўваецца баевікамі «Ісламскай дзяржавы».
Таракан-мантра. «Мы жывем у сацыяльнай дзяржаве», «мы жывем у сацыяльнай дзяржаве», «мы жывем у сацыяльнай дзяржаве»…
Раней паведамлялася, што візыт Ільхама Аліева ў Менск пройдзе 27-28 лістапада.
Анансаваны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву нечакана перанесены. У чым прычыны такога рашэньня? Як мяняецца парадак дня беларуска-расейскіх дачыненьняў?
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган 27 лістапада заявіў, што расейскі бамбавік Су-24 быў зьбіты «ў адпаведнасьці з правіламі рэагаваньня», і параіў Расеі «не гуляць з агнём» у афіцыйных камэнтарах з нагоды таго, што адбылося.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў 27–28 лістапада наведвае з афіцыйным візытам Беларусь. Гэты прыезд, у адрозьненьне ад трох папярэдніх ягоных паездак у Беларусь, нечаканы…
Сабрана больш за тры сотні подпісаў. Актывісты спадзяюцца, што грамадзянскі пратэст супраць замежнай авіябазы паўплывае на канчатковае рашэньне аб яе разьмяшчэньні ў Беларусі.
Актывісты моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» зладзілі вулічную акцыю ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Якія ваенныя ўрокі павінны вынесьці ў Беларусі з гэтых канфліктаў? Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін зрабіў агляд зброі, якой валодае беларускае войска, і кажа, што трэба тэрмінова пераўзбройвацца.
Як паведамляе ТАСС, пра гэта заявіў міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы з сырыйскім калегам Валідам Муалемам.
Адзін зь лідэраў БХД, якая праводзіць антыалькагольную кампанію, лічыць даступнасьць алькаголю ва ўмовах яго празьмернага спажываньня злачынствам ня меншым, чым выкраданьне палітычных апанэнтаў улады.
Сёньня ў Стамбуле праходзіць сустрэча беларускіх і турэцкіх турапэратараў, на якой чакаецца падпісаньне пагадненьня аб узаемным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнымі агенцтвамі турызму.
95-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну адзначаюць у Слуцку, Менску, Вільні, Нью-Ёрку, Варшаве.
Як паведамляе газэта Hürriyet Daily News, спасылаючыся на неназваныя крыніцы, рашэньне прынятае сумесна з Расеяй, якая таксама прыпыніла палёты каля мяжы Сырыі з Турэччынай.
Eagles of Death Metal распавялі канадзкаму часопісу Vice пра атаку тэрарыстаў на парыскі тэатар «Батаклян» падчас іхняга канцэрту.
Былы палітвязень Мікола Статкевіч возьме ўдзел у Радзе Сацыялістычнага інтэрнацыяналу, якая зьбярэцца ў Анголе.
Новы ўрад Польшчы хоча даць больш правоў уладальнікам Карты паляка, каб стымуляваць іх пераяжджаць на сталае жыхарства ў Польшчу.
Нямецкія СМІ пішуць, што тэракт плянаваўся у Дортмундзе, на паўночным захадзе краіны.
Ну ня ўсё толькі Пуціну выступаць, Мядзьведзеву далі даручэньне назваць «актам агрэсіі супраць нашай дзяржавы з боку Турэччыны» зьбіты самалёт.
У Менскім гарадзкім судзе адбудзецца судовае паседжаньне ў справе вулічных акцый да дня памяці продкаў «Дзяды», якая адбыліся ў лістападзе 2014 году.
Калі Расея саб’е комплексам С400 турэцкі самалёт, што парушыў паветраную прастору Сырыі, Турэччына расцэніць гэта як акт агрэсіі, кажа Эрдаган.
Міністэрства спорту Расеі рэкамэндавала кіраўнікам спартовых фэдэрацыяў перагледзець пляны правядзеньня трэніровачных збораў на тэрыторыі Турэччыны.
Большасьць эўрапейцаў у адносінах да Беларусі выкарыстоўваюць старыя назвы, утвораныя ад «Белоруссии» ці «Белай Расіі».
У Крамлі — сустрэча прэзыдэнтаў Францыі і Расеі Франсуа Алянда і Ўладзімера Пуціна.
Намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка заявіў, што ёсьць падставы для абмеркаваньня цаны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган ў эфіры тэлеканалу CNN заявіў, што яго краіна не будзе прыносіць прабачэньні за тое, што зьбіла самалёт, які парушыў яе паветраную прастору.
Беларускі Хэльсынскі камітэт накіраваў ва ўправу менскай гарадзкой міліцыі зварот, у якім заступіўся за сваіх назіральнікаў Сяргея Касьпяровіча і Натальлю Сацункевіч.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган адхіліў абвінавачваньні ў тым, што яго краіна магла купляць нафту і газ у тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Зянон Пазьняк: «Гэта тыповая акупацыйная палітыка па зьнішчэньні беларускай культуры, якая працягваецца ўжо 20 гадоў».
Калі расейскія пляны наконт авіябазы ў Беларусі зьдзейсьняцца, то інцыдэнт накшталт таго, што здарыўся на сырыйска-турэцкай мяжы, можа элемэнтарна адбыцца і тут.
Загрузіць яшчэ