Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове зноў шматтысячныя антыўрадавыя пратэсты


У Кішынёве, а таксама ў сямі іншых рэгіянальных цэнтрах Малдовы прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту, арганізаваныя праэўрапейскай грамадзянскай плятформай «Годнасьць і праўда», паведамляе выданьне jurnal.md.

На мітынгу ў Кішынёве была прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем расьсьледаваньня Інтэрполам дзейнасьці алігарха Плахатнюка, якога абвінавачваюць у павышэньні тарыфаў на электраэнэргію і газ, а таксама ў атрыманьні 18 млн. даляраў ад Расеі, подкупе судзьдзяў, і вывадзе з банкаўскай сыстэмы мільярдаў. Раней быў затрыманы былы прэм’ер-міністар Малдовы Ўлад Філат, якога падазраюць у зьнікненьні аднаго мільярда даляраў ў малдаўскіх банкаў.


Удзельнікі пратэстаў патрабуюць вяртаньня грошай у дзяржаву. Акрамя таго, удзельнікі пратэстаў хочуць дамагчыся рэфэрэндуму, які б дазволіў «вярнуць дзяржаву народу і пазбавіцца ад алігархаў».


Пратэстоўцы выступаюць таксама за магчымасьць абіраць і адклікаць прэзыдэнта краіны. Акрамя таго, яны патрабуюць адмены дэпутацкай недатыкальнасьці і скарачэньня колькасьці дэпутатаў са 101 да 71.


Паліцыя Малдовы паведаміла пра арышт 13 чалавек, якія нібыта мелі намер зьдзейсьніць напады на дзяржаўныя ўстановы і арганізаваць забурэньні ў Кішынёве і Бельцах.


Пачынаючы з 6 верасьня, мітынгі бесьперапынна працягваліся на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу, дзе разьмешчаны намётавы гарадок «Годнасьці і Праўды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG