Беларусь і Казахстан сталі галоўнымі тэмамі дыскусіі, арганізаванай у Вашынгтоне праваабарончай арганізацыяй «Freedom House».
Жыхары бэльгійскай сталіцы і бэльгійскія ўлады асьцерагаюцца верагоднага тэрарыстычнага нападу.
Надзіва ціха, як нешта зусім нязначнае, прайшла ў нас навіна, што ўкраінская Вярхоўная Рада прыняла антыдыскрымінацыйную папраўку ў Працоўны Кодэкс.
У Нямеччыне больш за тры чвэрці грамадзян лічаць, што асобы, падазраваныя ў магчымасьці зрабіць тэрарыстычныя акты, павінны знаходзіцца пад «пастаянным» наглядам паліцыі.
Кіраўнік Белага дому лічыць, што тэрыторыі, на якіх атабарыліся прыхільнікі Ісламскай дзяржавы, будуць адваяваныя.
Вымушаны выходны замест працоўнага панядзелка жыхары паўвострава сустрэнуць ва ўмовах «надзвычайнай сытуацыі».
Яшчэ гадоў дзесяць таму, калі гэта было зусім ня модна, я спакойна даказваў, чаму немагчымы сапраўдны мультыкультуралізм унутры адной цывілізацыі.
Пра «рускі сьвет», беларускую тэрапію страху і любові ў сям’і палітыка — Сяргей Дарафееў бярэ інтэрвію ў экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча і яго жонкі Марыны Адамовіч.
Турэцкія дэманстранты закідалі яйкамі консульства Нідэрляндаў у Стамбуле.
У Бэльгіі паводле падазрэньня ў датычнасьці да ўчыненьня тэрактаў у Парыжы затрыманыя шэсьць чалавек.
Ва Украіне адзначаюць другую гадавіну пачатку Эўрамайдану — Дзень свабоды і годнасьці.
Рэжым надзвычайнага становішча абвешчаны ў Малі пасьля нападу тэрарыстаў на гатэль Radisson Blu ў Бамако.
Па справе аб парыскіх тэрактах у Турцыі затрыманы грамадзянін Бэльгіі. З 16 лістапада ён пражываў у пяцізоркавым гатэлі ў Антальлі.
Амбасадар Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл выступіў з публічнай лекцыяй аб нацыянальнай ідэнтычнасьці ў межах праекту «Лятучага ўнівэрсытэту» «Urbi et Orbi».
Чарнагорыя ў бліжэйшым часе атрымае фармальнае запрашэньне далучыцца да НАТО — альянс пашырыцца ў бок Расеі ўпершыню за 5 гадоў.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў лічыць, што пытаньне пра разьмяшчэньне расейскай авіябазы ў Беларусі ўжо вырашана.
Рада Эўропы заклікае беларускія ўлады аб’явіць мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Расейскі гісторык Барыс Сакалоў — пра стаўленьне Крамля да Нюрнбэрскага працэсу.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што пагадненьне аб Асацыяцыі ратыфікавалі ўсе краіны Эўразьвязу.
У сталіцы Малі Бамака выяўленыя 27 целаў загіблых — пасьля штурму гатэля, у якім баевікі ўтрымлівалі закладнікаў. Забітыя двое нападнікаў.
На сустрэчы Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 26 лістапада адной з тэмаў будзе стварэньне расейскай авіябазы ў Беларусі.
Гэта тычыцца як грамадзян і жыхароў ЭЗ, якія вяртаюцца ў Эўропу, так і краін зь бязьвізавым уездам у Эўразьвяз.
Абнародаваныя дадзеныя Індэксу гендэрнага разрыву (The Global Gender Gap Index) — глябальнага дасьледаваньня і суправаджальнага рэйтынгу дзяржаваў паводле паказьніку раўнапраўя полаў.
«Ці сапраўды быў запыт з Украіны на выдачу былога супрацоўніка спэцпадразьдзяленьня „Беркут“?» — спытаў карэспандэнт Свабоды прэсавага сакратара МУС Беларусі Канстанціна Шалькевіча.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч — пра тое, чаму не рэалізавалі ідэю вылучэньня адзіным кандыдатам палітвязьня, і як беларускія ўлады скарыстаюць тэракты ў Парыжы.
Надоечы разанула вока фраза «сутыкнуліся дзьве цывілізацыі». Гэта пра вайну ў Сірыі.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч нарэшце атрымаў пэнсію, як усе — у эквіваленце больш за 200 даляраў.
Апазыцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык пракамэнтаваў вырак менскага суду, які пакараў яго за словы «Хуцін пуйло».
20 лістапада суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў старшыню АГП Анатоля Лябедзьку штрафам у 50 базавых велічынь (9 мільёнаў рублёў) за «актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі каля будынку КДБ 29 кастрычніка».
Першы касманаўт Сырыі, які лятаў на савецкую касьмічную станцыю «Мір», заклікае да міру расейскі народ.
Аляксандар Лукашэнка хоча ў 2016 годзе сабраць у Менску кіраўнікоў усіх былых югаслаўскіх рэспублік. Такую заяву ён зрабіў сёньня на сустрэчы са сваім калегам з Сэрбіі Таміславам Нікалічам.
Частка праграмаў Radio Hobby была па-за межамі ліцэнзіі, вырашыла Дзяржаўная рада радыё і тэлевізіі Польшчы.
Дзьве Карэі — Паўночная і Паўднёвая — тэхнічна ўсё яшчэ знаходзяцца ў стане вайны.
УУС Цэнтральнага раёну Менску не знайшла падстаў для ўзбуджэньня крымінальнай справы па факце незаконнага праслухоўваньня апазыцыйных палітыкаў.
У Менску прайшлі працэсы над апазыцыйнымі палітыкамі Анатолем Лябедзькам і Вячаславам Сіўчыкам. Лябедзьку аштрафавалі на 9 мільёнаў рублёў, а Сіўчыка на 10 мільёнаў 800 тысяч рублёў.
Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект з падвышанымі патрабаваньнямі да праверкі ўцекачоў з Сырыі, якія прэтэндуюць на прытулак у ЗША.
У чацьвер Нацыянальны сход Францыі падоўжыў на тры месяцы надзвычайнае становішча ў краіне.
У чацьвер атакі з боку палестынцаў адбыліся ў Тэль-Авіве і на Заходнім беразе.
Трое журналістаў-фрыласэраў з Гомеля — Натальля Крывашэй, Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі — накіравалі скаргі генэральнаму пракурору Аляксандру Канюку.
Актывіст Юры Глебік пацікавіўся ў міліцыянтаў — ці зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг забароненым у Беларусі? Абодва без ваганьняў адказалі, што — так, гэты сьцяг забаронены.
уплывам патокаў уцекачоў у Эўропу з Блізкага Ўсходу, пасьля тэракту ў Парыжы, акцэнты зьмяніліся. Асноўным палітычным прыярытэтам абноўленай Эўрапейскай палітыкі суседзтва абвешчана стабілізацыя.
Беларусь у сёлетнім рэйтынгу гендэрнай роўнасьці ў сьвеце займае 34-е месца са 145 краінаў.
Два месяцы бацька шасьці дзяцей ня можа працаўладкавацца, пасьля таго як паўдзельнічаў у выбарчай кампаніі апазыцыйнага кандыдата.
У Сьвіслачы адбыўся судовы працэс над удзельнікам акцыі ўшанаваньня памяці Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году Юрыем Глебікам.
Цяпер аглядальнік «Новой газеты» з досьведам працы на расейскім нацыяналістычным сайце «Спутник и погром», Максім ужо трэці раз за кароткі час прыяжджае ў Беларусь.
Як дадатковая ўвага праваахоўнікаў да інтэрнэту адаб’ецца на свабодзе ў сеціве і правах простых карыстальнікаў інтэрнэту? Адказвае старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец.
«Беларусы, баронячы сёньня Ўкраіну, бароняць і Беларусь», — гаворыцца ў адказе Тактычнай групы «Беларусь» на заяву кіраўніка МУС РБ Ігара Шуневіча.
Падтрымка прэзыдэнтам Сэрбіі Таміславам Нікалічам беларускіх уладаў ня будзе мець сур’ёзных зьнешнепалітычных наступстваў, упэўненыя палітолягі.
Рэдактар часопісу Economist — пра тое, чаму Крэмль раптам «пацяплеў» у адносінах да Захаду.
Не без цара ў галаве быў Распуцін. А каб зараз зь ім параіцца яму, Пуціну? Што б сказаў, пра «кабаку»: як улазіць у Сірыю, па локці, ці з галавой?
Загрузіць яшчэ