У Крамлі — сустрэча прэзыдэнтаў Францыі і Расеі Франсуа Алянда і Ўладзімера Пуціна.
Намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка заявіў, што ёсьць падставы для абмеркаваньня цаны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган ў эфіры тэлеканалу CNN заявіў, што яго краіна не будзе прыносіць прабачэньні за тое, што зьбіла самалёт, які парушыў яе паветраную прастору.
Беларускі Хэльсынскі камітэт накіраваў ва ўправу менскай гарадзкой міліцыі зварот, у якім заступіўся за сваіх назіральнікаў Сяргея Касьпяровіча і Натальлю Сацункевіч.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган адхіліў абвінавачваньні ў тым, што яго краіна магла купляць нафту і газ у тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Зянон Пазьняк: «Гэта тыповая акупацыйная палітыка па зьнішчэньні беларускай культуры, якая працягваецца ўжо 20 гадоў».
Калі расейскія пляны наконт авіябазы ў Беларусі зьдзейсьняцца, то інцыдэнт накшталт таго, што здарыўся на сырыйска-турэцкай мяжы, можа элемэнтарна адбыцца і тут.
26 лістапада кіраўнік Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч праінфармаваў віцебскія ўлады пра апэрацыю ў Менску па затрыманьні ўдзельніка баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны.
Навошта Крамлю авіябаза ў Беларусі і якой будзе далейшая зьнешняя палітыка Ўладзімера Пуціна, Свабодзе расказаў расейскі палітоляг Дзьмітры Арэшкін.
Завяршаючы гэты трыпціх пра цывілізацыю, мушу адкрыць тайну – чаму гэта пісалася.
Якая ўлада – такія помнікі і ўзнагароды. Нават калі сярпы-молаты зьніклі, Ленін і чырвоныя зоркі – на першым пляне.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін лічыць, што Турэччына, не прыносячы прабачэньняў за зьбіцьцё расейскага самалёта, заганяе двухбаковыя адносіны ў тупік.
Былыя КВН-шчыкі з Днепрапятроўску зьнялі кліп пра абаронца «русского мира» за межамі Расеі. Пакуль тыя змагаліся, іх месцы занялі суседзі.
Так адказалі ў Віцебскім гарвыканкаме праваабаронцу Леаніду Сьвеціку, які зьвярнуўся да мясцовых уладаў з прапановай ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Сакратара Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага судзяць за захоўваньне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры.
26 лістапада 2015 году пачынае дзейнічаць пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Ізраілю аб адмене ўязных візаў для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.
Расея хоча накіраваць у Сырыю яшчэ 10-12 баявых самалётаў, паведамляе «Камерсант» са спасылкай на крыніцы ў міністэрстве абароны.
Зьявілася рэакцыя МЗС Беларусі на ўвядзеньне Ўкраінай дадатковага мыта на беларускія тавары.
Пасьля двух паказаў спэктакль «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў», які ішоў на сцэне студэнцкага тэатру БДУ «На бальконе», быў адменены ўпраўленьнем па справах культуры БДУ. Што будзе з праектам далей, як кіраўніцтва ўнівэрсытэту патлумачыла прычыны адмены?
Інтэрнэт-супольнасьць – гэта рэальнасьць, зь якой даўно лічацца ўлады.
Экспэрты мяркуюць, што ад забароны расейскага паветранага транзыту над Украінай прайграе «Украерорух», але гэта будзе адэкватным адказам на расейскую агрэсію.
У Маскве сёньня адбудуцца перамовы паміж прэзыдэнтамі Расеі і Францыі Уладзімерам Пуціным і Франсуа Аляндам. На парадку дня — барацьба з «Ісламскай дзяржавай» і сырыйскае пытаньне.
На поўначы Сырыі атакаваная турэцкая гуманітарная калёна. Турэцкія СМІ сьцьвярджаюць, што ўдар па калёне грузавікоў з гуманітарнай дапамогай для сырыйскіх уцекачоў быў нанесены расейскімі самалётамі.
З нагоды чарговых угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з традыцыйным віншавальным зваротам.
Санкцыі ў дачыненьні да Кірсана Ілюмжынава і банка «Рускі Фінансавы Альянс» ўведзеныя за аказаньне падтрымкі сырыйскаму ўраду.
Азэрбайджанскі суд пакінуў у сіле прысуд журналістцы Радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай, асуджанай да сямі з паловай гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньняў у паклёпе, ухіленьні ад выплаты падаткаў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і злоўжываньні ўладай.
У Міністэрстве абароны Беларусі ня сталі даваць новых камэнтароў у сувязі з учорашняй заявай начальніка апэратыўнага кіраваньня глаўкамату Паветрана-касьмічных сілаў Расеі Аляксандра Ляпкіна пра тое, што дакумэнт аб разьмяшчэньні расейскай авіябазы ў Бабруйску ўзгоднены зь Менскам.
Расейскі экспэрт Аркадзь Дубноў разважае, наколькі блізка сьвет падышоў да глябальнай вайны.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў аб перакідцы на авіябазу Хмэймім ў Сырыі ракет С-400, паведаміў «Інтэрфакс».
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў 27–28 лістапада наведае з афіцыйным візытам Беларусь.
Гэта мастацкае палатно Алеся Цыркунова, прысьвечанае ўдзелу беларусаў у баях каля Монтэ-Касіна ў Італіі. А таксама карціна Ўладзімера Крукоўскага пад назвай «Што ж мы за людзі?», прысьвечаная гербу «Пагоня».
Міністэрства замежных спраў Беларусі 25 лістапада выказалася адносна зьбітага Турэччынай расейскага бамбавіка «Су-24».
Берасьцейская мытня накіравала ў суд Маскоўскага раёну Берасьця заяву адносна наяўнасьці экстрэмізму ў кнігах Зянона Пазьняка «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» і «Добрая фатаграфія».
Усе расейскія турапэратары цяпер адмяняюць чартэрныя рэйсы ў Турэччыну і спынілі продаж тураў, але датэрмінова вывозіць расейскіх турыстаў не плянуецца.
«Тое, што адбылося, гэта яшчэ не вайна, але гэта вялікі крок да вайны. Шлях у прорву пачынаецца з некалькіх каменьчыкаў, якія абсыпаюцца з-пад абцасаў», — лічыць расейскі гісторык Андрэй Зубаў.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што яго краіна разам з саюзьнікамі неўзабаве створыць «зону бясьпекі» ў Сырыі для сырыйскіх туркмэнаў (туркаманаў).
Такім чынам віцебскі актывіст вырашыў нагадаць пра 85-я ўгодкі славутага земляка, якія будуць адзначацца 26-га лістапада.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў сэртыфікат аб тым, што ён зьяўляецца «Ганаровым Узьдзенем Дагестану».
Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай прысвоена вышэйшая кляса дзяржаўнага служачага. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Паводле ўкраінскага прэм’ер-міністра Арсеня Яцанюка, канструктыўнага дыялёгу з Расеяй не атрымалася.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сёньня падпісаў указ аб узнагароджаньні расейскіх вайскоўцаў, якія пацярпелі ў інцыдэнце з падбітымі самалётам Су-24 і верталётам на турэцка-сырыйскай мяжы 24 лістапада.
Турэччына ня мае намеру «разьдзімаць інцыдэнт» са зьбітым напярэдадні расейскім бамбавіком Су-24, аднак будзе і далей абараняць свае межы.
Ад 20 студзеня Ўкраіна будзе абкладаць мытам у памеры 39,2% беларускую «малочку», кандытарскія вырабы і шакаляд, хімпрам і трактары.
Палітолягі лічаць, што абвастрэньне адносінаў паміж Масквой і Анкарой будзе мець наступствы і для Беларусі.
Чалавек вяртаецца да свайго жывёльнага пачатку. Скраў пёсік сасіску, яму лапку і адсеклі. Болей пёсік сасіску красьці ня будзе. І ніякай вам адказнасьці ды прыватнасьці.
Пуцін вырашыў, што замежная ежа шкодзіць расейскім страўнікам. З рускага стала імкліва зьнікаюць закускі, але гарэлкі пакуль – хоць заліся.
Другі пілёт расейскага самалёта Су-24, зьбітага на сырыйска-турэцкай мяжы 24 лістапада, трапіў да вайскоўцаў сырыйскай урадавай арміі, паведаміў амбасадар Расеі ў Францыі Аляксандр Арлоў.
Палітоляг Алесь Лагвінец мяркуе, што прычынай пераносу візыту Лукашэнкі ў Расею могуць быць супярэчнасьці наконт расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.
Кіраўнік альянсу заклікае Маскву і Анкару захоўваць спакой і задзейнічаць дыпляматыю.
Загрузіць яшчэ