Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі амбасадар: другі пілёт зьбітага Су-24 жывы


Другі пілёт расейскага самалёта Су-24, зьбітага на сырыйска-турэцкай мяжы 24 лістапада, трапіў да вайскоўцаў сырыйскай урадавай арміі, паведаміў амбасадар Расеі ў Францыі Аляксандр Арлоў.

Раней у расейскім Генштабе паведамлялі, што адзін з пілётаў загінуў у паветры падчас палёту на парашуце пасьля катапультаваньня ў выніку агню з зямлі.

«Другі [пілёт] быў у стане бегчы і, паводле апошняй інфармацыі, ён трапіў да вайскоўцаў сырыйскай арміі і павінен быў вярнуцца на расейскую авіябазу» — сказаў Арлоў у інтэрвію радыёстанцыі Europe 1.

Расейскі бамбавік Су-24 з базы Хмэймім у Сырыі, якая знаходзіцца 30 кілямэтраў ад мяжы з Турэччынай, быў зьбіты турэцкім зьнішчальнікам F-16. Улады Турэччыны заявілі, што самалёт парушыў паветраную прастору краіны. У Маскве гэта абверглі і заявілі, што турэцкі F-16 ўварваўся ў паветраную прастору Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG