Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка стаў ганаровым фэадалам Дагестану


Аляксандр Лукашэнка (архіўнае фота)
Аляксандр Лукашэнка (архіўнае фота)

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў сэртыфікат аб тым, што ён зьяўляецца «Ганаровым Узьдзенем Дагестану». Паведамляецца, што сэртыфікат быў дадзены яму за жалезную волю, дальнабачную палітыку і прыклад патрыятызму і павагі да народаў СНД.

«Прысвойваючы вашаму лідэру высокае званьне, мы выказалі агульны настрой дагестанскага вольнага грамадзтва адзначыць яго асабісты ўнёсак у тое, што Беларусь стала ўзорам дружбы народаў і росквіту нацыянальных культур ня толькі ў Эўропе, але і ва ўсім сьвеце», — заявіў кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Узьдзені Дагестану» Керымхан Умаханаў.

Узьдзень — гэта фэадальнае саслоўе на Каўказе. У Дагестане пад узьдзенямі разумелася шырокае саслоўе свабодных людзей, пасялян, якія жылі або самастойнымі сельскімі суполкамі, або знаходзіліся ў падпарадкаваньні розных валадароў на правах падданства, інфармуе агенцтва «Дагестан».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG