Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч з палітыкі не сыходзіць: «Я пераключыўся на працу ў адукацыйных праектах»


Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч сказаў, што не рабіў заяваў пра тое, што ён пакінуў палітыку.

У паведамленьні euobserver.com гаворыцца пра тое, што Аляксандар Мілінкевіч не падпісаў зварот пяцёх апазыцыйных палітыкаў да Эўразьвязу, бо «пакінуў палітыку».

Апазыцыянэры зьвярнуліся да Эўразьвязу з просьбай дапамагчы перазагрузіць дыялёг з Аляксандрам Лукашэнкам, які быў распачаты ў форме «круглага стала» ў 1999 годзе.

На пытаньне, ці насамрэч ён «пакінуў палітыку», Мілінкевіч так адказаў карэспандэнту Свабоды:

«Я такіх заяваў не рабіў. Я проста лічу, што формы палітычнай дзейнасьці могуць быць самыя розныя. На гэтым этапе, калі выбары ператвараюцца ў суцэльны фарс і апазыцыя ў гэтым удзельнічае, я ня думаю, што выбары — гэта адзіная форма сур’ёзнай барацьбы за Беларусь. Вось для сябе я зараз выбіраю працу ў адукацыйных, асьветніцкіх і культурніцкіх праектах. Мне гэта цікава. Гэта ня значыць, што я перастаў займацца, цікавіцца палітыкай. Але цяпер я пераключыўся на гэтыя праекты, а не на праекты, зьвязаныя з псэўдавыбарамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG