Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Падтрымка расейскамоўных, якія жывуць за межамі Расеі, — прыярытэт Крамля


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў назваў «безумоўным прыярытэтам» зьнешняй палітыкі падтрымку расейскамоўных грамадзян, якія жывуць за межамі Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў ягоным артыкуле «Рускі сьвет на шляху кансалідацыі», апублікаваным у «Российской газете».

«Прадстаўленьне ўсемагчымай падтрымкі рускаму сьвету — безумоўны зьнешнепалітычны прыярытэт Расеі, што зафіксавана ў канцэпцыі зьнешняй палітыкі Расейскай Фэдэрацыі. Як неаднаразова пацьвярджаў прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, мы будзем і надалей энэргічна адстойваць правы суайчыньнікаў, выкарыстоўваючы для гэтага ўвесь арсэнал наяўных сродкаў, прадугледжаных міжнародным правам», — напісаў Лаўроў.

Такія заявы расейскі міністар зрабіў напярэдадні адкрыцьця ў Маскве 5 лістапада Сусьветнага кангрэсу расейскіх суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG