Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Associated Press: Авіяцыя Расеі пачала бамбаваць старажытную Пальміру


Трыюмфальная арка ў Пальміры (помнік сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА)
Трыюмфальная арка ў Пальміры (помнік сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА)

Інфармацыю пра пашырэньне паветранай апэрацыі Расеі ў Сырыі на падкантрольную баевікам Пальміру паведамляе агенцтва Associated Press.

Агенцтва пры гэтым спасылаецца на сырыйскага актывіста з Пальміры на імя Насэр аль-Тайер.

Гэтую інфармацыю таксама пацьвярджае Сырыйскі цэнтар маніторынгу выкананьня правоў чалавека, які базуецца ў Лёндане.

Дым і пыл ад авіяўдараў уздымаюцца з тэрыторыі, на якой разьмешчаная крэпасьць ісламскага пэрыяду, што ўзвышаецца на ўскраіне антычнага горада, адзначае агенцтва.

Паводле слоў аль-Тайера, усяго па гэтай тэрыторыі прыйшлося прынамсі восем удараў з паветра. Да гэтага, у нядзелю, авіяцыя нанесла сэрыю ўдараў па тэрыторыі за крэпасьцю, адзначыў актывіст з Пальміры. Ён дадаў, што цяжка ацаніць страты ад нападаў, паколькі авіяналёты працягваюцца.

Паводле зьвестак Сырыйскага цэнтру маніторынгу выкананьня правоў чалавека, па тэрыторыі, дзе знаходзіцца крэпасьць, было нанесена дзесяць авіяўдараў, як мяркуецца з боку расейскіх Ваенна-касьмічных сілаў. Бамбаваньні пацягнулі за сабой пашкоджаньні, адзначаюць праваабаронцы, спасылаючыся на сырыйскіх актывістаў. Деталяў яны не ўдакладнілі.

Акрамя таго, згодна з паведамленьнямі актывістаў, расейскія ВКС бамбілі горад Эль-Кар’яцейн, разьмешчаны непадалёк. Ісламісты захапілі яго ў жніўні. У выніку авіяўдараў ў цэнтральнай частцы горада загінулі па меншай меры дзесяць чалавек. Раней аб ударах расейскіх самалётаў па горадзе Пальміра паведамляла агенцтва Reuters са спасылкай на дзяржаўнае сырыйскае тэлебачаньне. Падчас бамбаваньня старажытнага антычнага горада былія зьнішчаныя 20 транспартных сродкаў і тры склады з боепрыпасамі.

Тады Мінабароны Расеі абвергла паведамленьні СМІ аб ударах расейскай авіяцыі па навакольлі Пальміры. Баевікі «Ісламскай дзяржавы» захапілі Пальміру ў траўні і практычна адразу прыступілі да зьнішчэньня помнікаў гісторыі. У прыватнасьці, яны разбурылі два старажытныя храмы, залічаныя да Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама ўзарвалі галоўны помнік Пальміры — Трыюмфальную арку II стагодзьдзя нашай эры, якая была ў пэўным сэньсе візытнай карткай горада. Тэрарысты тлумачаць свае дзеяньні тым, што гэтыя храмы яшчэ да ўзьнікненьня ісламу пабудавалі язычнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG